Свет

ЗША з саюзнікамі разглядаюць магчымасць поўнай забароны экспарту тавараў у Расію

Шэраг ключавых саюзнікаў Украіны, уключаючы ЗША, разглядаюць магчымасць набліжэння да поўнай забароны экспарту большасці тавараў у Расію, паведамляе Bloomberg.

Склад тавараў
Здымак ілюстрацыйны. Фота: ТАСС

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, чыноўнікі краін G7 абмяркоўваюць такія абмежаванні перад майскім самітам у Японіі. Пры гэтым плануецца далучыць да забароны экспарту і краіны Еўрасаюза.

Крыніцы адзначаюць, што гэтая ідэя знаходзіцца на стадыі абмеркавання і яе могуць перагледзець.

У матэрыяле гаворыцца, што прапанаваныя абмежаванні прадугледжваюць забарону экспарту ўсіх тавараў, толькі калі яны не ўнесеныя ў спіс выключэнняў. Цяпер продаж тавараў Расіі дазволены, калі гэтага не забараняюць санкцыі.

Калі такі крок будзе ўхвалены, то лідары краін G7 павінны ўзгадніць спіс выключэнняў. Па інфармацыі ад крыніц, лекі і сельскагаспадарчая прадукцыя застануцца ў гэтым спісе.

Цяпер, праўда, ёсць сур'ёзныя перашкоды для ўвядзення такіх шырокіх абмежаванняў. У прыватнасці, гэта звязана з тым, што новыя крытэрыі павінны ўхваліць усе краіны ЕС, а гэта пацягне жорсткія дэбаты з-за верагоднай негатыўнай рэакцыі з боку кампаній, якія да гэтага часу экспартуюць тавары ў Расію, а таксама рызыка мер у адказ з боку Масквы.

Па інфармацыі жэнеўскай арганізацыі Trade Data Monitor, у Расію працягваюць паступаць тавары з Еўропы, ЗША, Канады і Японіі на суму 66 мільярдаў даляраў, што ўдвая менш, чым да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Раней выданне Financial Times паведамляла, што ЕС працуе над новымі санкцыямі супраць Расіі. Як мяркуецца, новыя меры будуць абмежаваныя пашырэннем чорных спісаў і мерамі супраць абыходу ўжо ўведзеных абмежаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?2

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

«Трымайце сваіх кіеўскіх гадаванцаў пад кантролем». Прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ выступіў з хамскай прамовай32

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?1

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска3

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?2

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць