Здарэнні99

Сёння ў Мінску некалькі хвілін бачылі гіганцкі фантан памерам са шматпавярховік. Што гэта было?

Велізарны фантан вышынёй са шматпавярховік некалькі хвілін біў сёння каля гандлёвага цэнтра Globo на вуліцы Уманскай. Мінакі здымалі яго на відэа. Што гэта было, агенцтва «Мінск-Навіны» пацікавілася ў намесніка галоўнага інжынера філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Андрэя Жэшкі.

«Філіялам праводзіліся гідраўлічныя выпрабаванні цеплавой магістралі № 47. Яна праходзіць уздоўж праспекта Дзяржынскага, вуліц Акрэсціна, Грушаўская і Уманская», — адказаў Жэшка. — Выпрабаванні выявілі шэраг пашкоджанняў сеткі. Вось на Уманскай мінчукі бачылі наступствы аднаго з іх».

Андрэй Жэшка запэўніў, што ўсе пашкоджанні ліквідуюць у самыя кароткія тэрміны. Пры гэтым спажыўцы раёна не пацярпелі, бо ў іх і так гарачай вады з-за планавых выпрабаванняў часова цяпер няма. А такія выпрабаванні якраз і дазваляюць выявіць дэфекты, каб не было «сюрпрызаў» пасля.

Паводле яго слоў, сённяшні інцыдэнт — не тыповы, але часам пры выпрабаваннях цепласетак бывае і такое. А таксама нагадаў, што калі хтосьці бачыць вось такі «фантан» ці, напрыклад, правал грунту, то трэба інфармаваць камунальныя службы.

Сёння энергетыкі адрэагавалі аператыўна, перакрыўшы ваду праз 10—15 хвілін.

Каментары9

  • Улад
    17.05.2023
    Сэнсам гідраўлічных выпрабаванняў і ёсць пошукі такіх "дзірак" ў сістэме. 
    Віншую жыхароў гэтага раёна: лепш майскі фантан, чым снежаньскія ці стулзеньскія халодныя батарэі у кватэрах.
  • Фір
    17.05.2023
    Я так разумею, што гарачай вады ў жыхароў раёна цяпер ня будзе цягам значна большага часу, чым плянавалася. А ён кажа, што ніхто не пацярпеў...
  • Менчук
    17.05.2023
    Дык а якому раёну распішуць па жыроўках страчаныя кілатоны вады?

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей9

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей9

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць