Эканоміка55

У Магілёве скарачаецца насельніцтва, але апетыты забудоўшчыкаў растуць. Пад раён 18-павярховікаў хочуць аддаць тэрыторыю каля Буйніцкага поля

У горадзе, дзе паводле апошняга перапісу змяншаецца насельніцтва, працягваюць будаваць гіганцкія раёны са шматпавярховымі жылымі дамамі. Новы такі раён мусіць з'явіцца на адной з галоўных магістраляў горада, вуліцы Чалюскінцаў, якая вядзе да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».

Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», каля якога хочуць узвесці новы раён. Фота: Яндэкс Карты

Раён «Зялёны Луг» будзе падзелены на два мікрараёны: першы будзе складацца з 6 кварталаў, другі — з 8. Праектам прадугледжана будаўніцтва дзіцячых садкоў і школы, паліклінікі, аб'ектаў першаснага культурна-бытавога абслугоўвання, месцаў адпачынку, спортпляцовак. На тэрыторыі двух мікрараёнаў плануюць будаўніцтва 10-павярховых і 18 — павярховых дамоў — у іх будуць жыць амаль 12 тысяч чалавек.

Вялікі новы раён будзе пабудаваны на тэрыторыі, якая, паводле генплана, прызначана пад зямлі сельгаспрызначэння. Гэта ўжо другі буйны прыклад парушэння генеральнага плана, раней магілёўскія ўлады дамагліся ад рэспубліканскага кіраўніцтва дазволу на забудову сельскагаспадарчых угоддзяў на ўсход ад горада, каля жылога раёна «Саломінка».

Такі падыход дазваляе дзяржаўным забудоўшчыкам не задумвацца аб перасяленні жыхароў, зносе старой забудовы і іншым, а атрымліваць чысты прыбытак з кожнага праданага метра. Інфраструктура і сеткі ў такім выпадку цалкам кладуцца на горад.

Цяпер на сайце Магілёўскага гарвыканкама праводзіцца грамадскае абмеркаванне гэтага праекта, якое будзе доўжыцца да 23 жніўня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Магілёвец
    11.08.2023
    У Магілёўскай вобласьці хутка не застанецца насельнецтва, усе пераедуць у абласны цэнтр. Вёскі паміраюць, малыя гарады дэградцюць і пачынаюць выміраць. Прыкладам Краснапольле, Круглае, Дрыбін, Хацімск, Глуск...
  • Так Россия рядом
    11.08.2023
    Быхаў,до России рукой подать. Там, деклассированных хаватает, чтобы переехать в сасут шчасьця бацки....
  • Саламон
    11.08.2023
    18ці павярховікі. Як гэта цудоўна. А чаму толькі 18? І не забыць зрабіць аднолькавыя і шэрыя, і вілэаназіранне ад белтэлекама. Чалавека-мурашам чалавейнікі.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць