Грамадства22

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?

Праз два месяцы Еўрасаюз плануе запусціць аўтаматычную сістэму рэгістрацыі ўезду і выезду на знешніх межах Шэнгенскай зоны. Адно з галоўных новаўвядзенняў — сістэма Entry Exit System (EES). Пасля таго, як яна запрацуе, штампы ў пашпарты ставіцца больш не будуць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Новая сістэма кантролю ўезду/выезду (EES) павінна пачаць працу на ўсіх знешніх межах ЕС з 10 лістапада 2024 года. Яе ўкараненне ўжо некалькі разоў адкладалася. Аб стварэнні EES дамовіліся яшчэ напрыканцы 2017 года. Першапачаткова планавалася запусціць яе ў маі 2022 года, затым тэрмін пераносілі на май 2023-га і канец 2023 года.

Як гэта працуе?

Entry Exit System уяўляе сабой аўтаматызаваную сістэму рэгістрацыі грамадзян дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз і прыбываюць з кароткатэрміновымі візітамі.

Сістэма прызначана для замены традыцыйнай штампоўкі пашпартоў.

Пры кожным перасячэнні знешняй мяжы Шэнгенскай зоны падарожніку трэба будзе сканаваць пашпарт у спецыяльным электронным тэрмінале самаабслугоўвання. Апроч пашпарта, тэрмінал будзе сканаваць твар чалавека і адбіткі пальцаў.

Сістэма будзе рэгістраваць дату і месца ўезду/выезду, прозвішча, імя вандроўніка і яго біяметрычныя даныя. Даныя ў сістэме будуць захоўвацца на працягу трох гадоў ад даты апошняй паездкі.

Новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на ўладальнікаў ДНЖ у адной з краін Еўрасаюза, а таксама трымальнікаў доўгатэрміновых віз (тып D).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Дзе будзе дзейнічаць новая сістэма?

EES будзе дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕС, акрамя Кіпра і Ірландыі. Таксама сістэма будзе працаваць і ў чатырох краінах, якія не з'яўляюцца ўдзельнікамі Еўрасаюза, але ўваходзяць у Шэнгенскую зону: Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя.

Новыя правілы ўводзяцца з мэтай узмацніць бяспеку на межах. Таксама сістэма аўтаматычна будзе выяўляць тых, хто прабыў у Шэнгене даўжэй 90 або 180 дзён (раней гэта даводзілася рабіць пагранічнікам).

Каментары2

  • Удакладнім
    11.09.2024
    З 10 лістапада беларусы будуць не ўязжаць а зьязжаць у ЕС, бо толькі крэйзануты на ўсю галаву будзе заставацца ў "астраўку стабілізца"
  • Уцекуну
    11.09.2024
    Удакладнім, у кожнага свае прычыны застацца - у некага патрыятызм і прынцыповасць, у некага хворыя старыя бацькі, якіх не кінеш, у некага жаданне змагацца ў падполлі. Не ўсе могуць дазволіць сабе хвалявацца толькі пра сваю ср..., зразумелі?

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute9

Беларуская блогерка з'ездзіла з сяброўкамі ў Піцер і перакананая, што засялілася ў кватэру з «палтэргейстам»5

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць