Грамадства88

Ганна Лукашэнка і Эйсмант расказалі, як пройдзе «Марафон адзінства»

«Марафон адзінства» пачнецца 11 кастрычніка з Маладзечна, паведаміла на прэс-канферэнцыі кіраўніца працоўнай групы па падрыхтоўцы акцыі Ганна Лукашэнка, яна ж аўтарка прапагандысцкіх песень, якія яна піша пад псеўданімам Ганна Сялук. 

«Марафон у выглядзе канцэртаў і лакальных мерапрыемстваў даедзе ў кожны рэгіён краіны. Як правіла, гэта будзе двухдзённая праграма», — адзначыла Ганна Лукашэнка.

Першым пунктам маршруту стане Маладзечна, дзе 11—12 кастрычніка пройдуць фестывальныя мерапрыемствы. Усяго ж плануецца ахапіць 13 гарадоў: Брэст, Баранавічы, Пінск, Гродна, Ліду, Салігорск, Гомель, Жлобін, Маладзечна, Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Оршу.

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант сказала, што «Марафон адзінства» — працяг канцэрта 17 верасня.

«Канцэрт, які прайшоў 17 верасня, вельмі спадабаўся прэзідэнту і гледачам, і нарадзілася ідэя, каб яго ў крыху адаптаваным выглядзе ўбачыла ўся краіна», — сказала яна.

Усе мерапрыемствы акцыі, у тым ліку канцэртныя, будуць бясплатныя для гледачоў. Колькі гэтыя прапагандысцкія мерапрыемствы ў падтрымку Лукашэнкі будуць каштаваць бюджэту, невядома. 

Каментары8

  • Алек
    25.09.2024
    Гребаный цирк и его клоуны
  • Цьху
    25.09.2024
    Колькі яшчэ нявіных беларусаў закінуць у вязніцу падчас лукашысцкага “марафону адзінства”?
  • Acab
    25.09.2024
    Дарэчы, дармовае ражно нагадала, як нейкі(І), здаецца эміграцыйны, сацыяліст пад навіноў пра заканчэньне фінансаваньня нейкіх(ІІ)грантамакінь ў Вільні, ня мог даўмецца, што кепскага ў дзяржабным фінансаваньні культуры (напраўды, абранага міністрам спеваў і скокаў культурай), бо тым жа ж ўсе дзяржабы займаюцца

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць