Свет22

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі

СБУ ўчора апублікавала ў тэлеграм-канале падазрэнне забітаму ранкам у Маскве начальніку войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнанту Ігару Кірылаву. 

СБУ 16 снежня прад'явіла падазрэнне забітаму сёння раніцай у Маскве генерал-лейтэнанту Кірылаву. Сцвярджаецца, што ён адказны за прымяненне хімзброі супраць УСУ на ўсходнім і паўднёвым франтах Украіны.

«Па загадзе Кірылава з пачатку поўнамаштабнай вайны зафіксавана больш за 4,8 тысяч выпадкаў выкарыстання ворагам хімбоепрыпасаў», — гаворыцца ў паведамленні. 

У прыватнасці, гаворка ідзе аб баявых гранатах К-1, якія аснашчаны атрутнымі рэчывамі раздражняльнага дзеяння — CS і CN. Іх выкарыстанне забаронена Канвенцыяй аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, прымянення хімічнай зброі, сцвярджае СБУ. 

СБУ піша, што ідэнтыфікавала на полі бою і перадала ў Міжнародную арганізацыю па забароне хімічнай зброі расійскія гранаты з атрутнымі рэчывамі і адпаведныя ўзоры глебы.

Дзве лабараторыі нібыта пацвердзілі гэтыя ваенныя злачынствы Расіі.

«На падставе сабраных доказаў следчыя Службы бяспекі паведамілі Кірылаву аб падазрэнні па ч.2 арт.28, ч.1 арт.438 Крымінальнага кодэкса Украіны (ваеннае злачынства, здзейсненае па папярэдняй змове групай асоб)», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Выбух адбыўся ранкам 17 снежня ў Маскве. Загінуў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў, а таксама яго кіроўца. Імаверна, выбухоўка была ў самакаце, які стаяў каля дома.

Кірылаў вядомы тым, што абвінавачваў ЗША ў стварэнні баявых камароў для Украіны: ён распавядаў аб біялабараторыях ва Украіне, створаных ЗША, якія вывучалі вірусы, здольныя перадавацца праз камароў. Таксама ён казаў аб планах ЗША дастаўляць камароў з дапамогай беспілотнікаў, каб заражаць вайскоўцаў праціўніка. Ён жа тлумачыў рост захворвання птушыным грыпам у Расіі міграцыяй заражаных птушак з Украіны.

Сёння ў Кірылава павінен быў быць чарговы брыфінг Мінабароны, піша канал 112.

Каментары2

  • Dart
    17.12.2024
    Гойда или не гойда?
  • фыв
    17.12.2024
    Боевые комары отомстили

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць