Свет66

Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме Марка Фогеля — былога дыпламата і выкладчыка англа-амерыканскай школы, прыгаворанага ў Расіі да 14 гадоў турмы па абвінавачанні ў кантрабандзе наркотыкаў.

Прэзідэнт Дональд Трамп вітае Марка Фогеля ў Белым доме ў аўторак, 11 лютага 2025 года, у Вашынгтоне. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Падчас сустрэчы з Фогелем Трамп анансаваў вызваленне яшчэ аднаго амерыканца. Хто менавіта будзе вызвалены, Трамп не сказаў.

Трамп падкрэсліў, што ўмовы вызвалення Фогеля былі «дастаткова справядлівымі». На пытанне, што ЗША аддалі Расіі ў абмен на свайго грамадзяніна, ён адказаў: «Не так ужо шмат». Але ніякіх дэталяў не раскрыў.

Трамп таксама заявіў, што гэта вызваленне можа стаць важным крокам перад спыненнем вайны ва Украіне. 

Таксама ён пахваліў Уладзіміра Пуціна за яго ролю ў вызваленні: «Я ўдзячны за тое, што ён зрабіў. Мы цэнім тое, што зрабіў прэзідэнт Пуцін». 

Марк Фогель быў асуджаны да 14 гадоў за кантрабанду наркотыкаў. Былы супрацоўнік амерыканскай амбасады, а пазней выкладчык англа-амерыканскай школы, быў затрыманы ў Шарамеццеве ў жніўні 2021 года з медыцынскай марыхуанай, якую яму выпісаў доктар.

Каментары6

  • Трэба ратаваць нашых людзей
    12.02.2025
    Зянон Пазьняк заклікаў змяніць стратэгію вызваленьня палітвязьняў: "Патрэбны іншы падыход: не санкцыі, а перамовы з тэрарыстамі аб вызваленьні закладнікаў. Няма нічога больш каштоўнага за жыцьцё чалавека".
    https://m.youtube.com/watch?v=ewIe15J5MuY
  • Андрусь
    12.02.2025
    Пуцін узяў гэтага амерыканца ў закладнікі. Пра гэта Трамп прамаўчаў
  • Влад
    12.02.2025
    Андрусь , марихуану тоже американцу Путин подкинул?

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна33

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі23

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць