Свет1313

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт, каментуючы апошнюю крытычную заяву Дональда Трампа ў бок украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, сказала, што ў Трампа «заканчваецца цярпенне» і заклікала Зяленскага не каментаваць перамовы ў СМІ, піша «Еўрапейская праўда».

Кэралайн Левіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

Левіт падкрэсліла, што ЗША не патрабуюць ад Украіны прызнаць Крым «расійскім».

«[Трамп] просіць, каб бакі селі за стол перамоў, усведамляючы, што гэтая жорсткая вайна доўжыцца занадта доўга, і для таго, каб заключыць добрую здзелку, абодва бакі павінны застацца трохі незадаволенымі», — заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША.

«І, на жаль, прэзідэнт Зяленскі спрабуе спрачацца праз мірныя перамовы ў СМІ, а гэта для прэзідэнта непрымальна. Перамовы павінны быць за зачыненымі дзвярыма», — дадала яна.

Па словах Левіт, ЗША выдаткавалі шмат часу і рэсурсаў, каб паспрабаваць пакласці канец гэтай вайне, і цяпер Трамп «расчараваны, яго цярпенне канчаецца».

«Ён хоча, каб забойствы спыніліся. Але для гэтага трэба, каб абодва бакі вайны былі гатовыя гэта зрабіць. І, на жаль, прэзідэнт Зяленскі, здаецца, рухаецца ў няправільным кірунку», — падсумавала прэс-сакратарка.

Каментары13

  • r a d a r
    23.04.2025
    Тады маляванка ,няхай сходзiць у туалет гжты клоун
  • Астанавитесь!
    23.04.2025
    Трамп слишком сильно давит на путина! Мир через силу зашёл слишком далеко!
  • .
    23.04.2025
    Калі «перамовы павінны быць за зачыненымі дзвярыма», то хай і Трамп не галасіць кожны дзень у сваёй сатсетцы "брахня.антысацыял".

    А калі Трамп «расчараваны, яго цярпенне канчаецца», то хай пацярпіць трохі - 24 гадзіны, яны доўгія.
    Хай мужчына даробіць тое, што абяцаў.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць