Грамадства

Раніцай 9 мая ў Мінску перакрыюць плошчу Перамогі

У Мінску 9 мая з 9:00 да 12:00 перакрыюць рух каля плошчы Перамогі. Там з 10:00 пройдзе цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. У выніку часова зменіцца работа некаторых маршрутаў пасажырскага транспарту.

Ілюстрацыйнае фота

Так, рух аўтобусаў № 18, 26, 26д і 26а будзе арганізаваны па пр. Машэрава, вул. Казлова, вул. Змітрака Бядулі, вул. Першамайская.

Акрамя гэтага, аўтобусы № 100, 115Э, а таксама тралейбусы № 22 пройдуць па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова і пр. Незалежнасці.

Падчас цырымоніі аўтобусны маршрут № 115Э будзе ехаць без прыпынкаў на прамежкавых прыпыначных пунктах. А рух аўтобусаў па маршруце № 300Э будзе арганізаваны ад аўтавакзала «Цэнтральны», па вул. Бабруйская, вул. Свярдлова, вул. Маякоўскага, вул. Аранская, пр. Партызанскі, вул. Ванеева, вул. Ваўпшасава, вул. Радыяльная, вул. Філімонава, пр. Незалежнасці.

Таксама 9 мая рух перакрыюць і ў іншых частках Мінска.

Напрыклад, з 14:00 яго абмяжуюць па пр-це Машэрава (ад вул. Даумана да Ціміразева) і Пераможцаў (ад вул. Мельнікайце да Ігнаценкі) ў абодвух напрамках да заканчэння мерапрыемстваў, звязаных з парадам.

У гэтым годзе ваенны парад у Мінску пачнецца ўвечары ў 20:30.

Каментары

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам5

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам5

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць