Грамадства1111

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»

Велакур’ер «Яндэкс.Ежы» за восем гадзін працы можа атрымаць каля 60−70 рублёў. Пра гэта расказаў 15 траўня Раман Пратасевіч, які каля месяца таму ўладкаваўся ў сэрвіс, піша «Люстэрка».

Роман Протасевич. Апрель 2025 года, Минск. Фото: телеграм-канал Романа Протасевича
Раман Пратасевіч. Красавік 2025 года, Мінск. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

Пратасевіч адзначыў, што пешым кур’ерам ён працаваць не раіць:

«Вы будзеце зарабляць зусім няшмат. Калі ж дастаўляць на ровары, як гэта раблю я, то за восем гадзін вы можаце зарабіць прыкладна 60−70 рублёў. Магчыма, 80. Усё залежыць ад часу, у які вы працуеце, ад раёна і ад попыту. У тым ліку і ад надвор’я — у дождж каэфіцыент вышэйшы».

Велакур’ер-пачатковец падкрэсліў, што больш за ўсё зарабляюць тыя, хто дастаўляе ежу на аўто. Яны за 12 гадзін могуць атрымаць «рублёў з 200−250».

«Гэта абсалютна рэальна, але гэта трэба працаваць без паўзаў, без перапынкаў, без абедаў», — патлумачыў Пратасевіч.

Ён падзяліўся, што «трапіць у кур’еры — вельмі проста». Усё, што трэба зрабіць — звярнуцца ў адзін з паркаў, дзе выдадуць тэрмасумку і аформяць дамову падраду.

«Адказваючы на асноўнае пытанне: так, зарабіць можна, але для гэтага трэба шмат працаваць. Калі ў вас ёсць ровар ці электрасамакат, то зарабляць грошы, якіх будзе дастаткова, — цалкам рэальна, але гэта не будуць нейкія касмічныя грошы, і гэта не будзе як у рэкламе, дзе абяцаюць да 16 рублёў за гадзіну. У сярэднім на ровары ў вас будзе 8−10 рублёў за гадзіну, на машыне — 12−15 рублёў за гадзіну», — падсумаваў блогер.

Каментары11

  • хамса
    15.05.2025
    Роман, муж сказаў, што ты ягоны кумір
    давай не спыняйся
  • Выснова
    15.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Андрусь
    15.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць