Грамадства55

Дапамогу вызваленаму біёлагу Сяргею Шэлегу сабралі за палову дня

Збор працягваецца.

64-гадовы біёлаг Сяргей Шэлег правёў за кратамі амаль два гады і быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага.

Чытайце:Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе

4 ліпеня «Байсол» арганізаваў збор для Шэлега — было запытана 3200 еўра.

«Калі мяне вызвалілі, я выйшаў не ў ранейшае жыццё, а ў нікуды. Засталася толькі трывога, якая не адпускае нават уначы. У мяне няма самага простага: нармальнай курткі, зручнага абутку, месца, дзе можна зачыніцца і проста крыху прыйсці ў сябе.

Няма нават нармальнага тэлефона, на які можна паставіць працоўныя праграмы ці падаць заяўку на дапамогу. І я прашу вас пра самае базавае», — гаварылася на старонцы збору.

За палову дня патрэбная сума была сабрана цалкам. На рахунку ўжо 3340 еўра, аднак збор працягваецца.

Каментары5

  • Filipp
    05.07.2025
    Былому біёлагу 3.200 еўра, былому лідару пратэста 1000 еўра. Відаць беларусам відавочна, каму дапамога больш патрэбна.
  • Дзякуй, кэп
    05.07.2025
    Filipp, калі вы пад лідарам пратэсту маеце на ўвазе Ціханоўскага, дык так - мы бачым які ў Ціханоўскага тэлефон і гарнітур, ды і з працаўладкаваньнем Франак сказаў праблем не ўзьнікне
  • Ох
    05.07.2025
    Паказальна на фоне Ціханоўскага, але не ў тым сэнсе. Беларусікі любяць ахвяраў, а на агрэсію ў іх проста рашучасці не хапае, яек. А каб была агрэсія, трэба арганізацыя нацыяналістаў, якая прышчапляла б падобнае мысленне з юначага ўзроста. Ціханоўскі, кумекай. Толькі ты сам жа ніфіга не нацыяналіст, не на тым вырас, не тое чытаў.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць