Грамадства33

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць

11 ліпеня варшаўская паліцыя паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі на падставе «чырвонай ноты» Інтэрпала. На радзіме жанчыну абвінавачваюць у фінансавых махінацыях. Аднак экстрадаваць беларуску не будуць, паведамілі «Белсату» у Акруговай пракуратуры Варшавы і растлумачылі, чаму.

img
Беларуска, затрыманая паводле «чырвонай ноты» Інтэрпала ў Варшаве. Фота: zoliborz.policja.gov.pl

54-гадовую грамадзянку Беларусі затрымалі ў кватэры ў варшаўскім раёне Жалібаж. Жанчыну шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрпала на запыт беларускіх сілавікоў. На радзіме жанчыну абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.

Паведамлялася, што беларуску маюць экстрадаваць, аднак прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба сказаў «Белсату», што гэтага не будзе. Ён растлумачыў, што ў Беларусі не гарантаванае выкананне законаў і справядлівы суд у дачыненні асобы, якую шукаюць на падставе «чырвонай ноты» Інтэрпалу. Пры гэтым існуюць сумневы ў дакладнасці інфармацыі, што беларускія ўлады перадаюць у Інтэрпал:

«У звязку з тым, што захаванне права на судовы кантроль за пазбаўленнем волі з'яўляецца фундаментальным прынцыпам, што дзейнічае ў прававой дзяржаве, экстрадыцыя ў краіну, якая гэтага прынцыпу не выконвае, недапушчальная».

Такім чынам, затрыманую ў Варшаве беларуску на радзіму не павязуць.

«Калі экстрадыцыі ў Беларусь няма, то бракуе падстаў для пазбаўлення асобы волі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, у тым ліку часовага арышту для забеспячэння працэдуры экстрадыцыі», — дадаў Скіба, адзначыўшы, што, калі беларус здзейсніць злачынства ў Польшчы, дэпартацыя непазбежная.

«У дачыненні асобаў, якія здзейснілі злачынствы на тэрыторыі Польшчы і маюць беларускае грамадзянства, у Памежную службу перадаюцца хадайніцтвы наконт дэпартацыі і накладання забароны на ўезд у Шэнгенскую зону», — заявіў прадстаўнік Акруговай пракуратуры Варшавы.

Цяперашнія ўлады Беларусі злоўжываюць магчымасцямі Інтэрполу дзеля затрымання палітычных апанентаў у свеце. Адзін з самых вядомых апошніх прыкладаў — гісторыя рэжысёра Андрэя Гнёта, якога затрымалі ў Сербіі на запыт арганізацыі і планавалі экстрадаваць на радзіму. Урэшце вялікімі высілкамі ўдалося дамагчыся ягонага вызвалення. Інтэрпал прызнаў, што справа Гнёта мае палітычную падкладку, і выкрасліў яго з «чырвонага спісу».

Каментары3

  • Змагар
    14.07.2025
    В данном случае получается,что если она решит ехать в любую страну,ее могут задержать,и сидеть ей в Польше,потому что в любой стране ее могут легко задержать
  • Жвір
    15.07.2025
    Гэта аплявуха рэжыму.
  • Вася
    15.07.2025
    Интересно, конечно. Но что, если она действительно мошенница? И ведь обокрасть она могла не государственные организации, а простых людей. Например она была телефонной мошенницей, обиравшей стариков. Могло так быть? Очень даже... Нехорошо... нехорошо... Любой преступник-уголовник, назвавшийся оппозиционером освобождается от ответственности? Так что ли?

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць