Свет33

Трамп заявіў пра прагрэс падчас сустрэчы Уіткафа з Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ягонага спецпасланніка Стыва Уіткафа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным удалося дасягнуць значнага прагрэсу. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

«Мой спецыяльны пасланнік, Стыў Уіткаф, толькі што правёў вельмі прадуктыўную сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Дасягнуты вялікі прагрэс! Пасля гэтага я праінфармаваў некаторых нашых еўрапейскіх саюзнікаў», — напісаў Трамп.

Кіраўнік Белага дома таксама дадаў, што «ўсе згодныя з тым, што вайна павінна завяршыцца», і падкрэсліў, што будзе працаваць над гэтым у найбліжэйшыя дні і тыдні.

Перад гэтам журналіст выдання Axios Барак Равід паведамляў у сацсетцы X, што Трамп пасля заканчэння перамоў Пуціна з Уіткафам размаўляў праз тэлефон з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Каментары3

  • Хведар тожэ заяўляіць
    06.08.2025
    Хведар з Лябяжэва тожэ хочэт заявіць: "Ні па-брацку Трамп канапкі жрэць, сам у McDonald's ходзіць, а нас за смажэнкамі атфутболіў на Камароўку"
  • I
    06.08.2025
    Гатовы 100 баксаý паставіць што і да сярэдзіны 2027 г. вайна не скончыцца
  • Indrid Cold
    06.08.2025
    Трампу ізноўку насікалі ў вушы

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара8

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць