Эканоміка

Сістэма Payoneer спыніла пераводы на даляравыя рахункі ў Беларусі

Плацежная сістэма Payoneer аб'явіла, што больш не праводзіць пераводы ў далярах ЗША ў Беларусь. Пра гэта паведамілі карыстальнікі, якія атрымалі адпаведныя паведамленні ад сэрвісу, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

У тлумачэнні кампаніі адзначаецца, што даляравыя банкаўскія рахункі беларусаў будуць адключаныя ад акаўнтаў Payoneer, каб пазбегнуць няўдалых транзакцый.

Цяпер пераводы ў Беларусь у далярах праз гэту сістэму сталі недаступнымі, але пераводы ў еўра працягваюць працаваць у звычайным рэжыме. Карыстальнікам прапануюць памяняць свае рахункі з даляравых на еўравыя, каб працягваць атрымліваць выплаты. Пры гэтым сродкі можна накіроўваць з іншых валютных балансаў, напрыклад з даляраў або фунтаў стэрлінгаў, — грошы будуць аўтаматычна канвертавацца ў еўра.

Payoneer таксама нагадвае, што пасля лютага 2022 года сістэма не працуе з некаторымі беларускімі банкамі, якія трапілі пад заходнія санкцыі. Таму частка карыстальнікаў не можа выводзіць сродкі або ствараць новыя акаўнты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць