Грамадства22

«Выдалі каўбасу, якую мы не ямо». Як на беларускіх прадпрыемствах віншуюць з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі

У трэцюю нядзелю лістапада ў Беларусі адзначаюць прафесійнае свята — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Але ўжо напярэдадні тыкток апанавалі ролікі, дзе беларусы паказваюць распакоўку падарункаў ад наймальнікаў. Гэтыя відэа выклікаюць жывыя абмеркаванні. Выданне «Салідарнасць» паглядзела, як віншуюць сваіх супрацоўнікаў прадпрыемствы АПК і што думаюць з гэтай нагоды беларусы.

Скрыншот аднаго з «распаковачных ролікаў»

Напрыклад, работнік Магілёўскага мясакамбіната паказаў «два пакеты каўбасы ўсялякай-рознай», а ў дадатак скрынку з 13 пачкамі пельменяў. Пад гэтым ролікам ужо больш за тысячу каментароў і яшчэ больш рэакцый.

Частка каментатараў парадавалася, што кіраўніцтва «так шануе сваіх супрацоўнікаў», «паважае, памятае і заахвочвае людзей сваёй прадукцыяй», а крытыкі, маўляў, проста зайздросцяць.

Але многія адзначылі, што «проста так нічога не бывае», а значыць, прадукты выдалі не разам з грашовай прэміяй, а замест яе — і гэта сумна, калі чалавек радуецца каўбасе.

Многія, дарэчы, адзначылі, што таксама працуюць у АПК і атрымліваюць падобныя наборы — вось толькі сума гэтых прадуктаў потым уносіцца ў разліковы лісток у радок «утрыманне», а заробак выдаюць ужо з яе улікам.

Работнік ААТ «Бальшавік-Агра» зладзіў сваю распакоўку — у падарункавым наборы прадукцыя ўласнай вытворчасці і тавары ад прадпрыемстваў-партнёраў на суму 200 рублёў. Набор, дарэчы, тут больш разнастайны: стронга, сыр, фарш, сланечнікавы алей, вэнджаныя яйкі, прысмакі, маянэз і г. д.

Пад гэтым ролікам таксама нямала кампліментаў ў адрас кіраўніцтва прадпрыемства — хоць некаторыя беларусы адзначылі, што атрымалі прэмію грашыма, і гэта значна прыемней, а некаторыя спыталі пра памеры заробкаў на прадпрыемстве, каб у поўнай меры ацаніць шчодрасць падарункаў.

Яшчэ ў адной распакоўцы ад «сельгаспрадпрыемства пад Гроднам» — два вялікія пакеты з малочнай прадукцыяй і каўбасамі.

«А нам сёлета далі прэмію 800 беларускіх рублёў, і я рады — куплю сам, што захачу, а не тое, што мне, магчыма, і не трэба», — напісаў адзін з каментатараў.

У гаспадарцы Капыльскага раёна набор прыкметна сціплейшы: у асноўным мука, макарона, крупы, сокі з кансервамі.

Затое «АграНіва» з Камянецкага раёна шчодра выдала работнікам самыя розныя віды каўбас і мясных прадуктаў, сыроў, мёду, масла гхі і гэтак далей.

І такіх «распаковачных» ролікаў у беларускім сегменце тыктоку — дзясяткі, калі не сотні. Мяркуючы па рэакцыях беларусаў, тыя гаспадаркі і прадпрыемствы, дзе работнікаў заахвоцілі прэміямі, выдзелілі на гэта ад 200 да 800 рублёў.

Зрэшты, дзесьці абмежаваліся адной базавай велічынёй. А ў многіх месцах, расказваюць каментатары, работнікаў павіншавалі толькі вуснай падзякай, а то і «дулю з маслам паклалі».

Як яшчэ кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў адзначыла работнікаў? Вось чым дзеляцца беларусы:

«У нас торцік».

«У нас адна рыба жывая, і калі далі крыху больш належнага, то трэба даплаціць».

«Тым, хто ў дэкрэце, нічога не даюць».

«А мне на адчапіся — палку каўбасы і пару пірожанак».

«Нам сказалі яшчэ ў панядзелак заехаць, забраць гародніну».

«12 кіло мукі і сертыфікат».

«Дамачай» павіншаваў 3 кіло печыва».

«Пакеты становяцца ўсё больш сціплымі».

«Выдалі каўбасу, якую мы не ямо, адно што размоў: падарунак жа, радуйцеся!»

«Работнікам дзіцячага садка хоць бы калі-небудзь, да любога свята, што-небудзь далі».

Каментары2

  • Федзя
    15.11.2025
    Ну что тут сказать? Только одно! Вам в 1994 нужно было думать!)))
  • даведка
    15.11.2025
    Новогодние праздники ещё не скоро, а аграриям уже выдают закуску вместо денег.

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому6

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне2

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць