Здарэнні22

Жыхара Віцебска за незаконнае паляванне на мядзведзя аштрафавалі на гіганцкую суму

У маі каля вёскі Высокая Гара Бешанковіцкага раёна мясцовая жыхарка знайшла тушу мядзведзя. Эксперты дасталі з задняй часткі тушы кулю калібра 7,62 мм. Гэта магла быць паляўнічая стрэльба ТОЗ-122.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Напраўленая на экспертызу стрэльба, канфіскаваная ў падазраванага, 29‑гадовага жыхара Віцебска, была ідэнтыфікавана судовымі экспертамі — балістамі цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта як зброя, з якой быў зроблены стрэл, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Браканьера ўдалося прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. За незаконнае паляванне на дзікіх жывёл з Чырвонай кнігі на падставе часткі чацвёртай артыкула 282 Крымінальнага кодэкса браканьер асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на тэрмін 2 гады, са штрафам 300 базавых велічынь (12 600 рублёў), а таксама пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем, тэрмінам на 5 гадоў. Карабін і цеплавізійны прыцэл канфіскаваныя.

Нагадаем, што з 1 ліпеня ў Беларусі дазволена паляванне на мядзведзя ў пэўных раёнах.

Гэта палова Віцебскай вобласці (10 раёнаў) і нязначная частка Мінскай вобласці (Барысаўскі і Лагойскі раёны). Гэта не значыць, што мядзведзяў няма ў Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай ці Гродзенскай абласцях, проста пакуль яшчэ ў гэтых рэгіёнах не сфармаваныя ўстойлівыя папуляцыі мядзведзя і, адпаведна, няма неабходных умоў для планавання адстрэлу.

Каментары2

  • .
    01.12.2025
    Калі каля вёскі, то не браканьер.
  • Праходзіў побач
    01.12.2025
    Калі за такое пасадзяць Шуневіча?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць