Грамадства2222

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

У сераду ўвечары вулічнае асвятленне ў Мінску ўключылі не ў звыклы час, а каля 19:00. Гэта адбылося пасля абурэння Лукашэнкі, што асвятленне ўключаюць раней. Учорашняе позняе ўключэнне выклікала вялікае абурэнне ў сацсетках.

У Мінгарсвятле «Люстэрку» заявілі, што дзейнічалі паводле рашэння Мінгарвыканкама.

— Як там вырашаць, так і будзе, — заявіла супрацоўніца.

У прыёмнай старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава прызналіся, што абураных званкоў наконт уключэння святла на гадзіну пазней было «вельмі шмат».

— Гэта было рашэнне кіраўніцтва. Сёння так не будзе, гэта была разавая акцыя. Сёння а шостай гадзіне ўключыцца асвятленне. Як звычайна, як і раней уключалася, — запэўніла сакратарка прыёмнай.

— То-бок гэтае рашэнне ўжо адмянілі?

— Так-так.

— І больш такой «карэкціроўкі» не будзе? А то мы ўчора ледзь ногі не паламалі.

— Ну, я таксама спадзяюся, што не будзе, бо званкоў паступае вельмі шмат.

Каментары22

  • Indrid Cold
    05.02.2026
    Вось так Кухараў з пасады ў Мінгарвыканкаме стаў тэрарыстам/экстрэмістам/здраднікам дзяржаве. Нічога, пасядзіць троху ў Амерыканцы і паедзе кіраваць каўгасам.
  • Ужо
    05.02.2026
    Дурня КАЛгаснага лукашенко не слухаюць нават лукашысты
  • Нізказ
    05.02.2026
    Што ж ты фраер даў назад. Засцаў, што гэта можа стаць чорным лебедзем..

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць20

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША17

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным2

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак55

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць