Ежа55

KFC запусціла лінейку беларускіх страў

«Сакавітыя стравы ствараюць вайб утульнай сямейнай вячэры, дзе ёсць любімыя смакі, вабны драйв і крышку дзёрзкасці».

Папулярная сетка хуткага харчавання KFC пра запуск новага меню ў беларускім стылі афіцыйна аб’явіла 3 сакавіка ў сваіх сацсетках, прычым для поўнага заглыблення ў нацыянальную атмасферу зрабіла гэта на беларускай мове, заўважыў «Тэлеграф».

У новым меню сеткі — стравы, якія, на думку кампаніі, павінны стварыць «вайб утульнай сямейнай вячэры» з любімымі смакамі, «прывабным драйвам і шчопцю дзёрзкасці».

Ніводнае беларускае меню не можа абысціся без дранікаў. Дадала іх у сваё меню і сетка KFC: за 3 хрусткія блінчыкі з пяшчотным смятанна-грыбным соусам просяць 9,9 рубля.

Іншая беларуская альтэрнатыва дранікам — «Бульба-Бокс», у якім духмяную бульбу з усё тым жа смятанна-грыбным соусам падаюць адразу з 6 пікантнымі байтсамі (кавалкамі курынага мяса). Кошт такога набору — 12,9 рубля.

Ёсць у беларускім меню і звыклыя бургеры ў розных нацыянальных варыяцыях па 13,5 рубля, і курыная «класіка» з падвойнай курачкай замест звыклай бургернай булачкі, і беларускі варыянт фірменных Боксмайстроў (праўда, з усё той жа пшанічнай тарцілляй). Здаецца, адзінае адрозненне асартыменту беларускага меню — у наяўнасці таго самага смятанна-грыбнога соусу. Ну і яшчэ — ва ўпакоўцы, стылізаванай традыцыйным нацыянальным беларускім арнаментам, з пажаданнямі смачна есці па-беларуску.

А запіваць усю гэтую кулінарную разнастайнасць аматарам усяго беларускага KFC прапанавала асаблівым журавінавым напоем. Праўда, ён у меню з’явіцца крыху пазней — з 9 сакавіка.

Каментары5

  • Испортился KFC совсем
    03.03.2026
    Набрали детей и приезжих в маокетолухи. За эти женьги можно поесть в ресторане или у китайцев в 10 раз вкуснее.
  • Смак
    03.03.2026
    Вось гэтыя жоўценькія смачныя прыгарачкі гэта - акрыламід.
    Пачытайце што гэта такое .
  • Ёсік
    03.03.2026
    Можна было ЕСЬЦІ праз мяккі знак напісаць, гэта сапраўднае беларускае вымаўленьне. Як казаў Зянон Станіслававіч: беларусы лянуюцца казаць -дз-, бо ў нас мяккае д' чуецца дз, нават, на Алясцы, ды Шры-Ланцы, беларуса пазнаеш адразу.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць