Навука і тэхналогіі99

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны

Штучны інтэлект цяпер можа раскрываць асобы людзей, якія хаваюцца пад псеўданімамі ў інтэрнэце, за лічаныя хвіліны і ўсяго за некалькі даляраў, піша Devby.io.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі са Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і Anthropic. Навукоўцы паказалі, што сучасныя ШІ-мадэлі здольныя аўтаматычна супастаўляць ананімныя профілі з рэальнымі людзьмі, выкарыстоўваючы толькі тэксты паведамленняў без структураваных звестак, накшталт табліц або рэйтынгаў.

Калі раней для такіх расследаванняў патрабаваліся гадзіны ручной працы, то цяпер ШІ робіць гэта ў цалкам аўтаматычным рэжыме.

У адным з эксперыментаў даследчыкі ўзялі 338 карыстальнікаў партала Hacker News, якія раней самі давалі спасылкі на свае профілі ў LinkedIn. З апісанняў выдалілі імёны і прамыя спасылкі. Пасля гэтага ШІ-агенту далі толькі безасабовыя тэксты публікацый і даручылі знайсці рэальную асобу ўладальніка акаўнта. Мадэль правільна супаставіла 226 профіляў з 338 пры дакладнасці каля 90%. Іншымі словамі, пераважная большасць спроб выявіць профіль была правільнай.

Сістэма працуе паэтапна: моўная мадэль аналізуе паведамленні і здабывае з іх прыкметы — прафесію, месца жыхарства, інтарэсы і іншыя дэталі. На аснове гэтых звестак фармуецца профіль, які аўтаматычна супастаўляецца з магчымымі кандыдатамі ў адкрытых крыніцах. Затым мадэль правярае найбольш верагодныя супадзенні і ацэньвае ўзровень упэўненасці ў выніку.

Асобна даследчыкі праверылі метад на публічных інтэрв’ю вучоных аб выкарыстанні ШІ ў іх працы. Нягледзячы на частковую рэдактуру тэкстаў, агент змог вызначыць асобы як мінімум 9 з 33 удзельнікаў з высокай дакладнасцю.

Даследчыкі звяртаюць увагу, што праблема не ў тым, што ШІ «разумнейшы» за чалавека-расследчыка. Мадэль выкарыстоўвае тыя ж ускосныя прыкметы: згадкі пра ўніверсітэт, праект, горад, хобі. Розніца ў хуткасці і цане, бо тое, што раней патрабавала значных намаганняў і таму выкарыстоўвалася рэдка, цяпер можна маштабаваць.

Аўтары папярэджваюць, што гэта змяняе базавыя ўяўленні пра ананімнасць у інтэрнэце. З іх слоў, «практычная схаванасць», на якую разлічвалі карыстальнікі — перакананне, што іх тэарэтычна можна раскрыць, але ніхто не стане гэтым займацца — больш не працуе. Магчымыя наступствы прымянення такога інструмента, паказваюць даследчыкі, надзвычай шырокія: ад пераследу актывістаў і журналістаў да масавага таргетаванага махлярства.

Каментары9

  • имя
    03.03.2026
    ну это работает, если есть реальный твой профиль с какими то текстами. А если только файловые без имён и фото?
  • creck_55
    04.03.2026
    Всё это ШЛЯПА!!! Если изначально ты ,,серфинил,, делал фейковые аккаунты и не пользовался реальным номером мобилы... Он тебя не найдёт!!! Найдёт только всякую хрень которую может найти любой человек... :-D :-D :-D
  • T
    04.03.2026
    Мне интересно если ты шифруешься то стоит ли оставлять детальную инфу о себе? Типа где работаешь учишься либо же еще номер паспорта?

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць