Грамадства

Памёр пісьменнік Міледзій Кукуць

13 сакавіка памёр пісьменнік Міледзій Кукуць, паведаміў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Яму было 72 гады.

Міледзій Кукуць

Міледзій Кукуць нарадзіўся 27 чэрвеня 1953 года ў вёсцы Вусаўцы Мёрскага раёна.

Вучыўся ў Наўгародскай васьмігодцы. Пасля заканчэння школы сям'я пераехала ў Шаркаўшчынскі раён. У 1968 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу і паехаў вучыцца ў горад Полацк на электраманцёра.

У 1989 годзе завочна скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў электрыкам, інжынерам-механікам, старшынёй калгаса, а да выхаду на пенсію — начальнікам аддзела дзяржтэхнагляду Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.

У літаратуру Міледзій Кукуць прыйшоў у сталым узросце. Вершаваныя і празаічныя творы друкаваў у раённых, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Першая кніга аўтара «Адзін дзень і ўсё жыццё» выйшла ў 1997 годзе. Аўтар кніг «Чысціня душы» (2008), «На сёмым небе» (2013), «У палоне кахання» (2018), «Дасье на Трампа» (2022). У 2013 годзе з аповесцю «На сёмым небе» Міледзій Кукуць заняў другое месца ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе на лепшы літаратурны твор года ў намінацыі «Проза».

З 2006 года быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, таксама ён быў лаўрэатам ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны».

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць