Свет77

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання

Кіраўнік найбуйнейшага нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall Армін Папергер у інтэрв'ю CNBC заявіў, што запасы сродкаў супрацьпаветранай абароны ў ЗША, Еўропе і на Блізкім Усходзе амаль скончыліся.

Армін Папергер. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Па словах Арміна Папергера, попыт на ракеты і сістэмы СПА цяпер вельмі высокі ва ўсіх рэгіёнах, таму склады ўжо пустыя або блізкія да гэтага. Ён таксама адзначыў, што калі канфлікт на Блізкім Усходзе працягнецца яшчэ некаторы час, запасаў ракет можа практычна не застацца.

Папергер патлумачыў, што адна з прычын такой сітуацыі — шырокае выкарыстанне дронаў, якія адносна танныя, але для іх знішчэння патрэбныя значна даражэйшыя сродкі. Таму эфектыўная абарона цяпер патрабуе спалучэння розных тэхналогій — ракет, артылерыі і сістэм перахопу. Менавіта на такую комплексную мадэль плануе арыентавацца Rheinmetall, павялічваючы інвестыцыі ў вытворчасць і разлічваючы на новыя заказы, у тым ліку з краін Блізкага Усходу.

Ён таксама падкрэсліў, што з’яўленне дронаў істотна паўплывала на характар сучасных войнаў, хаця і не змяніла іх цалкам: ключавым застаецца выкарыстанне розных відаў узбраення разам. У якасці прыкладу ён прывёў вайну ва Украіне, дзе беспілотнікі паказалі сваю эфектыўнасць.

Раней Папергер ужо папярэджваў пра крытычны стан запасаў узбраення ў Еўропе, адзначаючы, што ў выпадку маштабных баявых дзеянняў боепрыпасы могуць скончыцца вельмі хутка. Кампанія плануе значна павялічыць выпуск артылерыйскіх снарадаў — да 1,5 мільёна ў год да 2030 года. Пры гэтым аб’ём заказаў Rheinmetall ужо набліжаецца да 70 мільярдаў еўра і можа істотна вырасці.

Паводле даных міжнародных даследаванняў, за апошнія гады Еўропа значна павялічыла імпарт зброі і цяпер займае вялікую долю ў сусветных пастаўках. Большая частка гэтай зброі паступае з ЗША, у той час як экспарт з Расіі істотна скараціўся.

Каментары7

  • Жвір
    19.03.2026
    А ў Ірана яны не вычэрпваюцца, і гэта пасьля ракетна-бомбавых удараў па вытворчасьці і складах... Чаму ў НАТО іх не стае ?
  • Жэка
    19.03.2026
    Жвір , бо Ната за Іран). Усё гэта прапаганда.
  • Крывадушнасць еўропы
    19.03.2026
    Немцы скарацілі войска з 12 дывізій да 3.
    У 2014 пасля нападу Расеі ЕЗ не пашавяліўся ўмацаваць абарону. У першы тэрмін Трамп патрабаваў павысіць выдаткі на абарону - не пашавяліліся. Пачалася вялікая вайна - пашавяліліся і адклалі да 30-х. Прыйшоў другі тэрмін Трампа, той яшчэ больш рэзка запатрабаваў падняць выдаткі. Са стогнам і крытыкай Трампа пачалі. І тут опа “ой, у нас зброя сканчваецца, гэта з-за Трампа ў Іране”.

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць