Грамадства44

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам

Сустрэча Радаслава Сікорскага і спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі адбылася ў Варшаве.

Фота: Przemysław Keler / KPRP

«Важныя справы», — так Сікорскі пракаментаваў іх сустрэчу ў X, але падрабязнасцяў абмеркавання ён не прывёў, піша DW Belarus.

Пасля кожнага візіту ў Мінск спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла ўлады Беларусі вызваляюць палітвязняў.

У спісах на вызваленне не раз быў палітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары ў Беларусі Анджэй Пачобут, вызвалення якога дамагаецца польскі бок, аднак ён дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні.

Раней у праўладных беларускіх СМІ заяўлялі, што палітвязня вызваляць толькі пасля таго, як у Мінск прыедзе высокапастаўлены чыноўнік польскага МЗС або ж сам міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Каментары4

  • выпрабаванне для высокапастаўленага
    28.04.2026
    І не проста прыедзе, а пасядзіць з фенцікамі за адным сталом, па якім будзе бегаць умка.
  • Tut
    28.04.2026
    Абмянялі лукашэнкаўскіх злачынцаў на невінаватага.
    Чакайце новых затрыманняў палякаў у Беларусі. Такія дзеянні толькі заахвочваюць лукашэнку ўтрымліваць закладнікаў.
  • Вялікалітоу́скі Цьвік
    28.04.2026
    Сікорскі , пра Пачобута гаварылі ?

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць