Меркаванні1111

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы

Палітык у сваім тэлеграм-канале адзначыў тое, што «пасля вызвалення звярнула ўвагу велізарная колькасць афіцыйных сцягоў, якімі пазначаны літаральна кожны слуп і нават сцены многіх будынкаў».

Фота: Lookby.Media

«Разумею, што гэта працяглая рэфлексія на 2020 год, калі бел-чырвона-белыя сцягі таксама былі паўсюдна. Здаецца, што ўлады не разумеюць розніцы паміж ініцыятывай грамадзян, рэалізаванай іх уласнымі намаганнямі і за свой кошт, і дзяржаўным мерапрыемствам, арганізаваным дзяржаўнымі службоўцамі за дзяржаўны кошт», — піша ён.

Палітык зазначае, што людзі бачаць розніцу і выдатна разумеюць прычыны гэтага «масавага пазначэння».

«У выніку яго арганізатары дасягнулі супрацьлеглага ад жаданага выніку — афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы. З-за жорсткага пераследу яго носьбітаў, сцяг колераў гістарычнага 900‑гадовага герба нашых зямель ці не ўпершыню заняў трывалае месца ў масавай свядомасці беларусаў. І нічым яго адтуль ужо не вытравіць. А празмерныя спробы навязаць іншае будуць толькі спрыяць гэтаму. У мяне няма ніякага сумнення, якой стане афіцыйная сімволіка Беларусі пасля першых жа сапраўдных выбараў», — заключае ён.

Каментары11

  • Праўда
    14.05.2026
    Праблема ў тым, што ніякіх "сапраўдных выбараў" не адбудзецца, пакуль народ працягне сядзець у смярдзючай цывілізацыйнай яме пад назвай русскій мір. Але выглядае, што ён ужо прынюхаўся, і яму там камфортна.
  • Сымон
    14.05.2026
    Адрозніць прымусова насаджаемыя лукашысцкай мафіяй чырвона-зялёныя анучы досыць проста - яны на ўсіх адміністрацыйных і камярцыйных будынках, на інструмантах тэрору: турмах, аўтазаках, нават на вадамётах, а таксама на транспартных сродках юрасобаў дзяржаўнай формы уласнасці. Таксама іх магчыма сустрэць на шматпавярховіках, жыхары якіх асоба адзначыліся пратэстнай дзейнасцю ў 2020 - там яны выглядаюць як сапраўдная метка захопніка. Часам іх усё ж такі магчыма сустрэць на прыватных легкавіках, але гэта зусім нячаста, бо звычайна падобная тэхніка належыць прыкарытнікам альбо карнікам, якія кормяцца з лап таракана. Цікава, што колькасць каларадак на прыватных легкавіках заўважна перабольшвае колькасць чырвона-зялёных анучаў, то бок колькасць адданых лукашыстаў у Беларусі ўжо меней за колькасць ватнікаў. А гэта адзначае, што ў выпадку паўстання супраць таракана альбо іншага вызвольнага канфлікта ваяваць давядзецца ўжо ня супраць чырвона-зялёнай мафіі, якая адразу ж уцячэ на блізкі усход альбо схаваецца як мага далей, але супраць расейскага трыкалора.
  • Вінцук
    14.05.2026
    не забываем як у 20 годзе з бусікаў і аўтазакаў пад чз сцягамі выходзілі сілавікі і стралялі па людзях

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць