Архіў

Павал Севярынец. Хіба

№ 13 (222), 26 сакавіка — 2 красавіка 2001 г.


 Хіба

Памылка, нават дробная, часта выклікае вялікую блытаніну – асабліва калі вядзецца пра істотныя рэчы. Нездарма слова “грэх” адпачаткова пазначала памылку, хібу, якая вядзе чалавека да згубы.

 

У лісьце Натальлі Базылевіч, дзе распавядалася пра “пераменаўскае” сьвяткаваньне Дня сьв.Валянціна, я заўважыў адну памылку, якая сталася кропкай адліку ў разважаньнях аўтаркі. Насамрэч, сардэчкі зь біблійнымі цытатамі, што раздаваліся ўдзельнікам шэсьця, абменьваліся на АЎДЫЁКАСЭТУ “More каханьня” – БЕЗ аніякіх дадаткаў. Гэта ДНЁМ РАНЕЙ, 13 лютага, у клюбе “Акварыюм” Беларуская Музычная Альтэрнатыва разыгрывала такія касэты ў камплекце з “гумкамі”. Пісаць абвяржэньне тады я не палічыў патрэбным — быў упэўнены, што большасьць чытачоў “НН” альбо на свае вочы бачыла сьвята, альбо ведала пра ўсе акалічнасьці з мэдыяў.

Выявілася – дарма. У наступным нумары зьявіўся водгук Сержука Пятровіча з Барысава. Ізноў — разважаньні з памылковым пасылам.

Любыя мае браты й сёстры! Калі ласка, пільнуйцеся праўды. Несьвядомыя хібы й “здагадкі” часам больш небясьпечныя за яўныя памылкі. Хто хоча даведацца, што Малады Фронт робіць ува Хрысьце — прыходзьце на сустрэчы, пачуеце САМІ. Чытайце выпускі маладафронтаўскага “Весьніка”, артыкулы й праграмы — і пабачыце САМІ. У пачатку красавіка (сачыце за абвесткамі) у нас чарговая канфэрэнцыя “Хрысьціянскай ініцыятывы”. Завітвайце. І — крыху цярпеньня — каб часам перапытаць, патэлефанаваць, удакладніць. “Цярплівасьць жа мае дасканалае дзеяньне, каб вам быць дасканалымі ва ўсёй паўнаце, без аніякае пахібы” (Якуба, 1:4).

Зь любоўю, Павал Севярынец


Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць