Свет11

Новы нумар Charlie Hebdo выйшаў з прарокам Мухамедам на вокладцы і на шасці мовах

Новы нумар сатырычнага часопіса Charlie Hebdo паступіў у продажы ў Францыі, на яго вокладцы — карыкатура, якая паказвае прарока Мухамеда.

Намаляваў карыкатуру Luz (у цэнтры), AP

Надрукаваныя тры мільёны асобнікаў гэтага нумара — першага пасля трагедыі ў рэдакцыі часопіса, якая забрала жыцці 12 чалавек, у тым ліку — васьмі журналістаў выдання.

На карыкатуры намаляваны прарок, які плача і трымае ў руках таблічку з надпісам «Я — Шарлі» (Je suis Charlie). У верхняй частцы малюнка напісана: «Усё даравана» (Tout est pardonné).

Карыкатуру намаляваў карыкатурыст часопіса Charlie Hebdo, вядомы пад псеўданімам Луз.

У ходзе прэс-канферэнцыі, якая прайшла 13 студзеня, ён паведаміў, што не адчувае страху пасля стварэння гэтай вокладкі.

«Мы ўпэўненыя ў інтэлекце людзей і ў іх пачуцці гумару. Людзі, якія ўчынілі гэты напад, не маюць пачуцця гумару», — сказаў мастак.

Луз паведаміў, што ў гэтым нумары часопіса прадстаўлены працы ўсіх журналістаў і карыкатурыстаў, якія загінулі. Ён заклікаў чытачоў набыць гэты нумар часопіса і такім чынам падтрымаць свабоду слова ў Францыі і ва ўсім свеце.

Галоўны рэдактар выдання Жэрар Біар назваў вокладку новага нумара «дзіўнай». «Калі мы ўбачылі яе, мы пакаціліся ад рогату і кінуліся ў абдымкі адзін аднаго», — сказаў ён.

Карыкатура на вокладцы — адзіная ў гэтым нумары, на якой намаляваны прарок Мухамед.

Аднак у ім шмат карыкатур на ісламскіх экстрэмістаў.

На адной з іх у традыцыйнай для выдання манеры на грані фолу намаляваныя два тэрарысты, якія трапляюць у рай і пытаюцца: «Дзе тут 70 нявінніц?» А на заднім плане, тым часам, — загінулыя журналісты Charlie Hebdo, якія ладзяць з гэтымі нявінніцамі оргіі.

У рэдакцыйным артыкуле журналісты выдання дзякуюць мільёнам людзей, заявіўшым «Я - Шарлі», але падкрэсліваюць, што не жадаюць больш чуць заявы, што нібыта справакаваўшы мусульман, яны наклікалі на сябе гэтую бяду.

Нумар выпушчаны на шасці мовах, уключаючы англійскую, арабскую і турэцкую. Яго можна таксама знайсці ў інтэрнэце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць