Свет1414

Сноўдэн заявіў пра гатоўнасць вярнуцца ў ЗША

Былы супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн, выступаючы ў рэжыме відэаканферэнцыі 20 лютага, заявіў сваім прыхільнікам у амерыканскім штаце Нью-Гэмпшыр, што гатовы да экстрадыцыі на радзіму з Расіі. Узамен ён патрабуе ад уладаў ЗША гарантыі справядлівага судовага працэсу.

«Я сказаў ўраду ЗША, што вярнуся, калі ён гарантуе мне сумленны суд, на якім я змагу выступіць у абарону інтарэсаў грамадства і растлумачыць матывы сваіх дзеянняў, з тым, каб рашэнне вынес суд прысяжных», — паведаміў Сноўдэн гледачам.

Арганізатары палітычнага форуму, на якім выступіў выкрывальнік амерыканскіх спецслужбаў, не дазволілі СМІ зрабіць відэазапіс яго прамовы, перадае агенцтва AP. Сноўдэн таксама распавёў, што некаторыя яго былыя калегі з Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) і Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) падзяляюць яго перакананні, аднак ёсць і тыя, «хто заяўляе, што канстытуцыя не мае значэння».

У чэрвені 2015 года ў выніку выкрыццяў Сноўдэна ў ЗША была праведзена рэформа спецслужбаў, у рамках якой быў зменены антытэрарыстычны закон, вядомы пад назвай «Патрыятычны акт». Ён быў прыняты пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года і даў амерыканскім спецслужбам шырокія паўнамоцтвы, прычым яго дзеянне пастаянна працягвалася. Цяпер жа спецслужбы, уключаючы АНБ, пазбаўлены права самастойна збіраць і захоўваць дадзеныя аб тэлефонных перамовах амерыканцаў.

У 2013 годзе былы супрацоўнік ЦРУ і АНБ агалосіў засакрэчаную інфармацыю спецслужбаў ЗША аб праводзімым імі масавым электронным сачэнні за мільёнамі грамадзян па ўсім свеце і аб праслухоўцы тэлефонаў палітычных лідараў іншых краін. Пасля гэтага Сноўдэн атрымаў часовы прытулак, а затым - від на жыхарства ў Расіі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць