Меркаванні1010

Ксенія Сабчак: Сябар Пуціна Ралдугін падобны да мільянера Карэйкі ў Ільфа і Пятрова

Мая сям'я ведае Сяргея Ралдугіна. Чалавек ён вельмі сціплы, і заўсёды жыў сціпла. Ён з тых людзей, пра каго, як пра Карэйку з рамана Ільфа і Пятрова, ніхто б не сказаў, што ў яго ёсць велізарныя грошы.

Трэба сказаць, што быў нашым суседам: жыў на Мойцы, 31. У яго была невялікая кватэра, ён пешшу хадзіў у кансерваторыю. Часта, калі ішоў дождж, ён прасіў маму падвезці яго да хаты, таму што ў яго нават не было асабістай машыны з кіроўцам. Заўважце, гаворка ідзе пра падзеі паўгадавой даўніны.

Пра Ралдугіна я магу расказаць адну гісторыю — мне здаецца, яна вельмі павучальная. З яе бачна, наколькі ў ранейшыя часы ўяўленні аб багацці і ўладзе былі не такімі, як цяпер.

Калі мой тата ездзіў у Давос, ён часта браў мяне і маму з сабой. Ездзіў з намі і Пуцін, і Нямцоў, які мяне там катаў на санках. Пра гэта ён любіў успамінаць на нашых апазіцыйных мітынгах: «Я цябе, Ксюша, катаў на санках у Давосе».

У складзе вялікай рускай дэлегацыі быў і Ралдугін. Непадалёк ад Давоса ён ці то здымаў, ці то нават меў ва ўласнасці сваё маленькае сціплае шале — роўна па сваіх матэрыяльных магчымасцях. Аднак па тых часах гэта здавалася, вядома, несусветным багаццем: мы, рускія, нават і словы такога не ведалі — «шале». А тут музыкант — і раптам «шале». Увогуле, неверагодна крута.

Пасля форуму Пуцін адпрасіўся ў таты застацца яшчэ дзён на пяць — пакатацца на лыжах: ён заўсёды любіў горныя лыжы. Пуцін спыніўся ў шале ў Ралдугіна, тата з'ехаў у Піцер. А калі Пуцін вярнуўся, я памятаю, як яны весела жартавалі з Ралдугіна.

Справа ў тым, што Ралдугін быў тады жанаты. Яго жонка, Ірына Нікіціна, ужо пасля разводу прадзюсавала розныя музычныя фестывалі, і да гэтага часу яна вельмі любіць распавядаць, як Пуцін калісьці жыў у іх у доме.

А калі Уладзімір Уладзіміравіч вярнуўся з гэтай паездкі, ён распавядаў бацьку: «Слухай, мне было жудасна няёмка. Я нават не магу распавесці Ралдугіну, бо ён мой блізкі сябар. Калі я ад'язджаў, яго не было дома. Да мяне падышла Ірына і кажа: «Валодзя, мы, вядома, з цябе грошай за пражыванне браць не будзем, як з блізкага чалавека. Адзіная праблема — трэба заплаціць рахунак за электрычнасць. У цябе лямпачка ў пакоі перагарэла, трэба неяк паправіць». І прыйшлося мне шукаць гэтую лямпачку, якая ў мяне перагарэла».

Вось такая гісторыя, як з чароўнай казкі. Пасля яе павінны ісці тытры: «Прайшло 20 гадоў». Мне здаецца, Уладзімір Уладзіміравіч так і не распавёў Ралдугіну, які смешны эпізод здарыўся з яго былой жонкай. Але з тых часоў шмат што змянілася, і тое, што калісьці было б злоснай плёткай, стала бяскрыўднай прыпавесцю. Спадзяюся, удзельнікі гэтай гісторыі даруюць мне маю балбатлівасць.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

Названа прычына смерці амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма

Украінскія дроны атакавалі Стаўрапольскі край — гарыць нафтабаза4

Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса5

Пажар у бары ў Бангкоку: загінулі 27 чалавек

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць