Свет11

Reuters: Каспійскія радовішчы могуць дадаткова збіць цэны на нафту ў бліжэйшай будучыні 

Здабыча нафты пачнецца на двух новых радовішчах у Каспійскім моры ўжо ў канцы 2016 года, піша агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцы ў прамысловасці і на атрыманы журналістамі расклад паставак «чорнага золата». 

Казахскае Кашаганскае радовішча і расійскае імя Філаноўскага разам дададуць да сусветнага рынку як мінімум 200.000 бараляў нафты ў суткі ў гэтым годзе, а да канца наступнага здабыча павялічыцца прыкладна да 500.000 бараляў.

Гэта адпавядае прыкладна 0,5% паставак нафты ў свеце.

Радовішча імя Філаноўскага

На гэтым тыдні Масква і Саудаўская Аравія дамовіліся супрацоўнічаць дзеля падтрымання цэнаў на нафту і заявілі, што не выключаюць у будучыні абмежавання здабычы, што трохі павысіла каціроўкі энерганосьбіта.

Таксама Іран працягвае працу па павышэнні сваёй здабычы нафты да 2,4 млн бараляў у суткі — прыкладна столькі краіна прадавала на знешнім рынку да таго, як былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі, мэтай якіх было пакараць Тэгеран за магчымую распрацоўку атамнай зброі.

«Пакуль Расія распавядае казкі пра тое, як яна спыніць пастаўкі, каб стабілізаваць цэны, на яе тэрыторыі і ў краінах СНД пачынаюць працаваць новыя радовішчы, і наўрад ці нехта можа спыніць гэты працэс», — сказаў Reuters ананімны прадстаўнік нафтавай галіны прамысловасці.

Нафтавыя гіганты ў Казахстане і РФ гадамі шукалі і рыхтаваліся да здабычы на новых радовішчах яшчэ ў перыяд, калі прагназаваўся высокі рост цэнаў на «чорнае залота». Цяпер кампаніі, якія маюць магутнае ўрадавае лобі, не могуць замарозіць амаль гатовыя праекты, якія каштавалі ім мільярды даляраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць