Сталі вядомыя прычыны трагедыі ў Пінскім пагранатрадзе, што здарылася 18 снежня на аўтадарозе Столін—Жыткавічы ў раёне Давыд‑Гарадка.
Сталі вядомыя прычыны трагедыі ў Пінскім пагранатрадзе, што здарылася 18 снежня на аўтадарозе Столін—Жыткавічы ў раёне Давыд‑Гарадка.У той дзень быў галалёд. Грузавік, у якім ехала змена памежнікаў у складзе 14 чалавек, з’ехаў з трасы і перакуліўся. Загінуў адзін вайсковец тэрміновай службы, два кантрактнікі і адзін прапаршчык. Дзесяць вайскоўцаў траўмаваныя.
Справай займаецца вайсковая пракуратура памежных войскаў. Падрабязнасцяў тут не даюць.
Пасля такіх здарэнняў у вайсковых частках па ўсёй краіне ладзяцца сходы, на якіх паведамляюць пра такія пазаштатныя сітуацыі ды робяць арганізацыйныя высновы. Як паведаміў вайсковец адной з аўтамабільных частак, ім расказалі, што
ў той дзень у грузавіку з памежнікамі перавозілі бетонныя бардзюры, якія смяротна траўмавалі вайскоўцаў у момант аварыі.
Каментары