Усяго патроху1313

Недарэчнае графіці да Дня пісьменства ў Слоніме такі перарабляюць на родную мову. Уначы ФОТА

Недарэчнае графіці да Дня пісьменства ў Слоніме такі перарабляюць на родную мову. Прычым уначы. Фотафакт змясціла ў сваім інстаграме мясцовае выданне «Газета Слонімская». Пост сабраў 248 лайкаў за дзве гадзіны. 

У верасні ў Слоніме адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. Да свята было створана графіці з выявай тэатра, які ў XVIII стагоддзі заснаваў у горадзе Міхал Казімір Агінскі, сваяк аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». На графіці намаляваны будынак тэатра, а побач з малюнкам — надпіс на рускай мове.

Пісьменства беларускае, а графіці — рускамоўнае? Жыхары Слоніма былі абураныя і пачалі прасіць чыноўнікаў выправіць несупадзенне. 5 жніўня з’явілася петыцыя, дзе людзі патрабуюць выправіць рускамоўны надпіс. Жыхары кажуць, што Слонім і так моцна русіфікаваны: знак на ўезде ў горад рускамоўны, надпісаў па-беларуску няма і на табло ў грамадскім транспарце…

Петыцыя хутка сабрала амаль 800 подпісаў. Паралельна неабыякавыя грамадзяне адпраўлялі звароты наўпрост у райвыканкам.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць