Грамадства1212

«Магла перагнуць палку», — дырэктар магілёўскага каледжа пра заклік куратаркі прагаласаваць датэрмінова

Будынак мэдычнага каледжа ў Магілёве.

Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага мэдычнага каледжа паабяцаў «разабрацца» з куратаркай, якая «прасіла» навучэнцаў прагаласаваць датэрмінова. Па ягоных словах, яна «магла перагнуць палку» і «зь ёю будзе праведзеная тлумачальная работа», піша Радыё Свабода.

Паведамленьне пра прымус галасаваць датэрмінова даслалі Свабодзе навучэнцы каледжу. У ім яны працытавалі куратарку: «Усе, каму ёсьць 18 гадоў, ідуць галасаваць на выбары датэрмінова ў абавязковым парадку, калі хтосьці ня прыйдзе, будуць праблемы ў яго і ў куратара». Навучэнцы дадалі, што ўсіх, хто пражывае ў інтэрнаце, ужо «загналі галасаваць».

У пацьверджаньне сваіх слоў яны разам з допісам даслалі скрын паведамленьня куратаркі з суполкі «Ўкантакце». Там яна просіць навучэнцаў прагаласаваць датэрмінова, каб у яе не было праблемаў на выходных.

Дырэктар навучальнай установы Ўладзімер Рыжкоў заявіў, што інфармацыя пра прымушэньне навучэнцаў галасаваць датэрмінова непраўдзівая. Ён настойвае: нікога не прымушаюць, усе ідуць галасаваць па жаданьні.

«Вядома ж, інфармацыя пра выбары, аб парадку галасаваньня, аб мэтах, задачах і наагул сыстэме дзяржаўнага кіраваньня павінна даводзіцца навучэнцам — гэта адназначна, — кажа кіраўнік навучальнай установы. — Куратар тут магла перагнуць палку ў нейкай ступені. Будзем праводзіць тлумачальную работу».

У гутарцы з карэспандэнтам Свабоды навучэнцы каля самага каледжу казалі, што ім «раілі і прапаноўвалі прагаласаваць датэрмінова» і «яны не маглі дазволіць сабе не паслухацца».

«Ня ведаю, што было б, каб я не пайшла галасаваць, — адказвае адна зь іх, — але, схадзіўшы, магу вучыцца спакойна далей і ня думаць пра кепскае».

Каментары12

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць