Свет

У Расіі з'явіўся чорны рынак валюты

Забарона на продаж наяўнай валюты банкамі хутка прывяла да стварэння ў Расіі ценявога валютнага рынку. У сацсетках сталі зʼяўляцца шматлікія каналы, групы і боты па абмене валюты. Большая частка з іх створаная ці актывізавалася ў першыя два тыдні сакавіка, піша «Коммерсантъ». 

Фота: pixabay.com

Ёсць каналы, якія публікуюць «актуальную інфармацыю аб магчымых месцах пакупкі даляра».

Ёсць таксама групы па гарадах, у якіх людзі абменьваюцца інфармацыяй аб тым, колькі ў каго ёсць валюты і па якім кошце яны гатовыя яе прадаць ці, наадварот, колькі валюты чалавеку неабходна і колькі ён гатовы заплаціць.

Часцей за ўсё ўдзельнікі груп, прапановы якіх падышлі адзін аднаму, дамаўляюцца пра сустрэчу ў цэнтры горада ў аддзяленні банка. Цэннік дасягае 200 рублёў за даляр ці еўра. Афіцыйныя курсы валют Банка Расіі на 15 сакавіка: еўра — 127,23 руб., даляр ЗША — 115,2 руб. У банках курс пакупкі даляраў дасягаў 111 руб., еўра — 117 руб.

«Калі ў 1990-х кожны ведаў кропку ў горадзе, дзе збіраюцца чорныя мянялы, то цяпер дастаткова проста набраць запыт у пошукавым радку», — адзначае кіраўнік праекта «За правы пазычальнікаў» Яўгенія Лазарава.

Згодна з законам «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», незаконнай лічыцца купля і продаж валюты без удзелу ўпаўнаважаных банкаў. «За незаконныя валютныя аперацыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 75% да 100% ад сумы незаконнай валютнай аперацыі. Такім чынам, парушальнікі могуць страціць усю валюту, якую абменьваюць на чорным рынку», — тлумачыць адвакат Forward Legal Цімур Тажыраў.

Крыніцы ў праваахоўных органах тлумачаць, што дзейнасць па арганізацыі абмену валюты у сацсетках і мэсэнджарах можа падпасці пад крымінальную адказнасць па арт. 172 КК РФ («Незаконная банкаўская дзейнасць», пры наяўнасці абцяжарваючых абставінаў прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі).

Акрамя таго, нелегальныя аперацыі нясуць для спажыўцоў іншыя рызыкі. Калі абмен будзе адбывацца ў наяўнай форме, то могуць падсунуць фальшыўкі або недадаць па абумоўленым курсе, перасцерагае Лазарава. Уладальніка вялікай сумы могуць банальна абрабаваць. Аперацыі анлайн могуць абярнуцца не толькі фінансавымі стратамі, але і выкраданнем плацежных рэквізітаў, падкрэслівае яна. Але самая вялікая рызыка, дадае Лазарава, у тым, што калі спажыўца ашукаюць або абрабуюць, то паход у паліцыю і яму самому пагражае прыцягненнем да адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў13

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў13

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць