Свет

Ці сапраўды мілітарысцкія настроі расіян перашкаджаюць Крамлю спыніць вайну і як расійскія ўлады маніпулююць сацыялогіяй

Як сацыялогія абслугоўвае расійскія ўлады і чаму меркаванне расіян не мае для кіроўных колаў ніякага значэння, распавёў вядомы расійскі сацыёлаг Рыгор Юдзін.

Фота: АР

Днямі быў апублікаваны артыкул «Медузы», дзе ішла гаворка пра тое, што ў Крамлі ўжо шукаюць шляхі выхаду з вайны, але не могуць скончыць яе праз шалёную народную падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. У Маскве нібыта баяцца абрушэння рэйтынгу Пуціна.

Рыгор Юдзін тлумачыць, што меркаванне людзей тут наогул ні пры чым, і што ўсім кіруе прапаганда.

«Што, мы бачылі нейкіх расіян, якія масава выходзілі на вуліцы і патрабавалі бамбіць Харкаў і Марыупаль? Не было такога. Так, ёсць нейкая крыклівая частка людзей, гэта агрэсіўная частка, яна ў сваёй стыхіі, яна хоча яшчэ больш крыві. Але гэта невялікая частка, якая ў ваенны час раздзімаецца прапагандай. Няма ніякіх праблем проста выключыць яе з разеткі», — кажа сацыёлаг.

Паводле яго, калі б была такая воля, не ўзнікла б ніякіх праблем растлумачыць краіне, чаму гэтую вайну неабходна спыніць.

Рыгор Юдзін кажа, што для пуцінскай улады грамадская думка ніколі не было абмежаваннем — самі апытанні грамадскай думкі і стваралі падтрымку, якая патрэбная Пуціну.

«Глядзіце, як гэта працуе. У вас ёсць нейкае непапулярнае рашэнне, якое вы хочаце правесці. Што вы робіце? Вы робіце замер, атрымліваеце інфармацыю, што рашэнне не вельмі падтрымліваецца. Не публікуеце гэты замер, не праводзіце гэтае рашэнне. Напампоўваеце прапаганду, затым праводзіце яшчэ адзін замер. Трохі паднялося. Напампоўваеце яшчэ. Потым бачыце, што народ гатовы. Пасля гэтага вы аб'яўляеце: бачыце, народ жа гэтага хоча.

У гэтым сэнсе гэтыя апытанні і ўся гэтая сістэма кіравання праз апытанні яна і стварае тую падтрымку, на якую яна нібыта і абапіраецца. А тым больш цяпер. Гэта замкнёная сістэма, якая сама стварае рэальнасць, у якой яна існуе», — тлумачыць спецыяліст.

Як разарваць гэтае кола?

Паводле Юдзіна, галоўная праблема ў гэтай сітуацыі — гэта тое, што сярод людзей цяпер распаўсюджваецца страх, які выклікае жаданне закрыцца ад тэмы вайны і рэальнасці.

«Што можна з гэтым зрабіць? Можна спакойна стаяць на сваім і ўпэўнена трансляваць вельмі просты мэсэдж. Што гэтая вайна будзе прайграная. Ніякіх варыянтаў няма.

Расія прайграе гэтую вайну без усялякіх сумневаў. Прычым прайграе яе расійскае кіраўніцтва, якое развязала вайну, вар'яцкую з усіх пунктаў гледжання. І пытанне толькі ў тым, каб хоць неяк скараціць выдаткі Расіі. Рана ці позна расіяне сцямяць, што зусім не абавязкова ісці на дно з тымі, хто вырашыў скончыць жыццё самагубствам», — мяркуе сацыёлаг.

«Прапаганда перабрала з нагнятаннем тэмы нацызму». Цяпер у Крамлі не ведаюць, як скончыць вайну

Вайна Расіі з Украінай прымушае беларусаў вызначацца з «вялікім геапалітычным выбарам». І працэсы — на карысць Захаду

Алена Касцючэнка: У гэтай вайне вялікая частка нашай адказнасці, нашай цярпімасці да гвалту. Расія прасякнута гвалтам

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць