Грамадства

Жыхара Гомеля асудзілі на пяць гадоў строгага рэжыму

Гомельскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні 10 мая вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Віктара Яроменкі, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і іншых злачынствах, піша «Вясна».

Гомельскі абласны суд

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 21 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Акалічнасці справы, апроч прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя.

Абвінавачаны Яроменак прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам чатыры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у стварэнні яўнай небяспекі для іншай асобы праз заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), і на падставе ч. 1 арт. 157 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам адзін год і шэсць месяцаў.

Шляхам частковага складання вынесеных прысудаў Яроменку канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць