Грамадства

Двух палітвязняў адправілі ў калонію за тры сарваныя сцягі, аднаго з іх ужо другі раз

Суд Камянецкага раёна 1 жніўня асудзіў двух палітзняволеных да пазбаўлення волі за тры сарваныя сцягі. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) 18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову, які цалкам адбыў тэрмін па іншай крымінальнай справе, — два з паловай гады. Такі прысуд вынесла суддзя Галіна Прыхожка, піша «Берасцейская вясна».

Елісей Кузняцоў і Захар Сінякоў

Паводле версіі абвінавачання, у ноч з 14 на 15 мая 2023 года ў аграгарадку Войская (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) хлопцы нібыта сарвалі тры дзяржаўныя сцягі з установы адукацыі, гандлёвага аб’екта і аддзялення пошты.

Для Елісея Кузняцова гэта ўжо другая палітычная крымінальная справа з 2020 года: першы раз яго судзілі за нібыта кінуты кактэйль Молатава. 17 снежня 2022 года Елісей цалкам адбыў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1 і выйшаў на волю.

23 мая стала вядома, што Елісея паказальна ўзялі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць