Культура11

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор ён прысвяціў Міраславу Лазоўскаму — беларускаму ваяру, які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам, піша «Будзьма».

Міраслаў Лазоўскі. Фота: «Новы час»

«У Мінску Міраслаў займаўся культурай, распаўсюджваў кнігі. Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны, ён выглядаў як шэры моцны камень», — распавядае Андрусь Такінданг пра гісторыю стварэння песні, якую называе эпітафіяй.

Музыка кажа, што асноўная фраза тэксту і зерне мелодыі нарадзіліся ў галаве адразу як рэакцыя на сумную навіну. Затым ужо дапісваліся куплеты і прыдумвалася аранжыроўка.

«Смерць Міраслава далучылася да іншых беларускіх страт, трывог, пакут. Я не чакаў такой навіны і быў моцна агаломшаны. Тэкст песні напісаўся разам са слязьмі па спачылым.

Для мяне кожны суайчыннік — гэта каштоўны скарб. Я хацеў бы, каб усе беларусы захавалі жыццё і здароўе, але здараюцца такія сітуацыі, калі нехта адзін ахвяруе сабой, каб зберагчы іншых».

«На жаль, нас чакае яшчэ шмат музычных эпітафій…»

Відэа да песні ствараў Яўген Курыльчык. Большасці ён вядомы як музыка, але на досыць высокім узроўні займаецца і здымкамі. Андрусь працягвае:

«Я не ведаю, як здымаць кліпы на такую тэму, таму мы пайшлі па самым відавочным шляху — я проста заспяваў на камеру. Вядома, мне не ўдалося цалкам пазбегнуць трывіяльнасці і пафаснасці, але зерне, закладзенае ў песні — гэта мая праўдзівая эмоцыя. На жаль, нас чакае яшчэ шмат музычных эпітафій ад розных артыстаў. Такі час…»

Андрусь Такінданг. Фота: сацсеткі музыкі

Бясконцая любоў да людзей

За некалькі дзён кліп Андруся Такінданга набраў нямала кранальных водгукаў:

«Мне падабаецца, як вы пераплятаеце такую «лёгкую», «летнюю» (у добрым сэнсе) музыку з такімі важнымі, грунтоўнымі думкамі і словамі. Ад вашых песень ідзе бясконцая любоў да людзей. Дзякуй!»

«Шчыры дзякуй спадар Андрэй за кранальны, глыбокі твор! Моцна!»

«Сапраўды, вельмі кранае!»

Песня «Шэры камень» увойдзе ў новы альбом Андруся Такінданга, над якім музыка цяпер актыўна працуе.

Каментары1

  • Юзік
    03.10.2023
    Годна.

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі7

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Думка, што непадалёку нешта ўзарвалі, трывожыць». Беларусы, якія жывуць у Расіі, расказалі пра цяперашнюю атмасферу там5

У Мінску хутка адкрыецца 30‑ты рэстаран Mak.by. У гэтым раёне яго яшчэ не было2

Украінцы затапілі каля Новарасійска расійскі памежны карабель3

У швейцарскіх Альпах загінуў беларус1

У Берліне 68‑гадовага электрыка абвінавацілі ў дзясятках згвалтаванняў. Ахвяры нават не ведалі, што з імі адбылося4

«Я не маю магчымасці ўбачыць цела сына і развітацца з ім па-людску». Маці Ціхана Клюкача запісала зварот да яго камандзіраў7

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд1

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў6

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі7

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць