Грамадства

У «Востраве чысціні» перастала працаваць дастаўка. Што там адбываецца

Таксама прыпынілі працу некаторыя крамы сеткі.

«Востраў чысціні» прадае не толькі бытавую хімію, але і прадукты, і алкаголь. Фота: «Наша Ніва»

Сетка крам «Востраў чысціні і смаку» спыніла прымаць заяўкі на дастаўку тавараў. Office Life патэлефанаваў у кампанію, каб зразумець, што адбываецца.

У кантакт-цэнтры кампаніі пацвердзілі, што дастаўка прадуктаў сапраўды прыпыненая, бо ідзе «тэхнічнае абнаўленне, працуем над сайтам».

Чытачы паведамілі пра непрацуючыя крамы сеткі, адна з такіх размешчана на вуліцы Сурганава ў Мінску. Як удакладнілі ў кампаніі, гэты аб'ект зачынены «па рашэнні кіраўніцтва, часова».

У пачатку ліпеня ў інтэрнэт патрапілі звесткі 730 тысяч пакупнікоў рознічнай сеткі. Па гэтым факце кампанію правяраў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.

А ў канцы верасня стала вядома, кампанія «Ромакс», якая кіруе «Востравам чысціні і смаку» ды «Востравам здароўя», сутыкаецца з фінансавымі цяжкасцямі. 

Кіруе крамамі і брэндамі група кампаній «Ромакс». Яе асноўныя бенефіцыяры — сям'я Віктара Рамука. На Рамукоў працуюць больш за 7000 чалавек.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», Рамука арыштоўвалі ў 2022-м. За выхад тады давялося заплаціць вялікую суму ў некалькі мільёнаў даляраў. Фінансавыя праблемы ў сеткі ўзніклі таксама праз хібы ў бізнэс-мадэль і эканамічныя шокі на рынку: скарачэнне купчай здольнасці, рост цаны імпарту праз падзенне рубля, абмежаванне максімальнай нацэнкі па 713-м указе, падаражэнне крэдытаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць