Грамадства

Выкладчыцам і загадчыцы студэнцкага інтэрната далі «хатнюю хімію»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынес прысуд выкладчыцам Наталлі Сівіцкай, Надзеі Старавойтавай і загадчыцы студэнцкага інтэрната Алене Драбудзька. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342) і падпісцы на «дэструктыўныя» каналы, піша «Вясна».

Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька

Наталля Сівіцкая да затрымання працавала дацэнткай кафедры беларускай і рускай моў БДУФК, яна кандыдат філалагічных навук. У відэа на праўладных каналах яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.

Надзея Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў. Надзею затрымалі 23 ліпеня 2023 года. У пакаянным відэа сiлавiкоў яна кажа, што наведвала мітынгі ў 2020 годзе, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане «Перамога» і была падпісана на «дэструктыўныя» каналы.

Алену Драбудзька затрымалі на пачатку жніўня 2023 года. Яна працавала загадчыцай інтэрната №4 БДЭУ.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што жанчына «падбухторвала студэнтаў да ўдзелу ў парушэнні закона ў 2020 годзе і агітавала супраць улады да гэтага часу». На відэа сiлавiкоў затрыманая кажа, што ўдзельнічала ў адной з мірных акцый пратэсту ў 2020-м годзе.

Справу разглядала суддзя Алена Бушава.

Як стала вядома «Радыё Свабода», выкладчыцы Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая атрымалі па тры гады абмежавання волі («хатняя хімія»), загадчыца інтэрната Алена Драбудзька — 2,5 года «хатняй хіміі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць