Свет3030

Ілан Маск ужывае забароненыя наркотыкі — Wall Street Journal

Самы багаты чалавек у свеце ўжываў ЛСД, какаін, экстазі і псіхадэлічныя грыбы, піша ў вялікім расследаванні амерыканскае выданне The Wall Street Journal. Гэта набыло такія формы, што кіраўніцтва Tesla i SpaceX баяцца за будучыню кампаній.

Фота: AP Photo/Kirsty Wigglesworth, Pool

Маск рэгулярна ўжывае наркотыкі на прыватных вечарынках, дзе ўдзельнікі падпісваюць пагадненні аб неразгалошванні і здаюць тэлефоны ахове, каб увайсці, сцвярджае выданне.

Раней Маск курыў марыхуану на публіцы і казаў, што ў яго ёсць рэцэпт ад медыкаў на псіхадэлічны прэпарат кетамін.

Ілан Маск даўно славіўся сваімі рэзкімі выказваннямі і неадназначнымі паводзінамі. Многія лічылі іх адваротным бокам ягонай крэатыўнасці. Ці вынікам праблем з псіхічным здароўем. Або наступствамі стрэсу ці недасыпання.

У апошнія гады, аднак, у некаторых менеджараў і членаў радаў дырэктараў яго кампаній, а таксама ў іншых асоб, блізкіх да мільярдэра, з'явіўся моцны неспакой з нагоды таго, што паводзінамі Маска рухае яшчэ адзін кампанент: ужыванне наркотыкаў. 

Ужыванне наркотыкаў стваральнікам SpaceX можа мець сур'ёзныя наступствы не толькі для яго здароўя, але і для шасці кампаній і мільярдных актываў, якія ён курыруе. Журналісты спасылаюцца на людзей з блізкага кола Маска і знутры яго кампаній.

Напрыклад, у 2018 годзе ён прыняў некалькі таблетак кіслаты на вечарыне, якую ладзіў у Лос-Анджэлесе. У наступным годзе ён прымаў галюцынагенныя грыбы на імпрэзе ў Мексіцы. У 2021 годзе ён прыняў кетамін для забавы ў Маямі на хатняй вечарыне падчас Art Basel. Ён прымаў забароненыя наркотыкі з цяперашнім членам праўлення SpaceX і былым членам праўлення Tesla Стывам Юрветсанам.

Людзі, блізкія да Маска, якому цяпер 52 гады, сказалі, што ён працягвае ўжываць наркотыкі, асабліва кетамін, і што яны занепакоеныя тым, што гэта можа выклікаць праблемы са здароўем.

Незаконнае ўжыванне наркотыкаў можа парушаць федэральныя законы і паставіць пад пагрозу дзяржаўныя кантракты SpaceX на мільярды даляраў, піша выданне.

Каментары30

  • Hi
    07.01.2024
    So what ?
  • Пад кайфам
    07.01.2024
    А я та думаю
  • Владислав
    07.01.2024
    Я спачуваю амерыканскім спецыялістам кампаній SpaceX і Tesla. З такім лідэрам у іх няпэўная будучыня.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць