Грамадства1515

Сілавікі затрымалі былога палітвязня, закідаюць здраду дзяржаве

Сілавікі затрымалі былога палітвязня Паўла Чуркіна па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пра гэта расказалі ў перадачы «Усё па справе» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 4 Магілёў», піша «Медыязона».

Скрыншот з відэа

Падчас затрымання Чуркін на камеру гаворыць, што, маўляў, здымаў размяшчэнне «Іскандэраў», каб потым перадаць кадры УСУ. Такое заданне беларусу нібыта далі ў ГУР МА Украіны.

У якасці пацвярджэння, што Чуркін, маўляў, быў завербаваны спецслужбамі Украіны, аўтары сюжэту дэманструюць ролік, дзе мужчына на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.

Вядучая перадачы гаворыць, што цяпер Чуркіна падазраюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК).

Раней Павел Чуркін быў асуджаны ў 2021 годзе на год калоніі за абразу Лукашэнкі (артыкул 368). Адбываў пакаранне ў турме №4 ў Магілёве і 24 мая 2022 года выйшаў на волю.

@nashanivanews Памёр маёр міліцыі з Ляхавічаў, які ў 2020-м паўдзельнічаў у рэпрэсіях #беларусь #ляховичи #майор #милиция #милициябеларусь #молодой #милиционер #новостибеларуси #беларусьновости #пабеларуску #протесты2020 ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары15

  • Цыркач
    05.04.2024
    Што яшчэ раз даводзiць простую выснову!
    Людзi, беларусы! Ад'езд за мяжу - не здрада, а неабходнасць захаваць свае здароўе, свабоду і жыццё!!!
  • Слава Герою!!
    05.04.2024
    Здраднiкi дзяржавы i пуцiнскiя падсцiлкi - саудзельнiкi у развязанай вайне, фактычна мiжнародныя злачынцы, закiдаюць здраду дзяржаве, хохма
  • Партызан
    05.04.2024
    Здымайце iскандэры i перадавайце Украiне , гэта ўстаноўкi расейскiх акупантаў.

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць