Грамадства1515

Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага

У нядзелю 26 мая адзін з найстарэйшых святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк адзначае 50-годдзе святарства. 

Адзін з самых вядомых і паважаных каталіцкіх святароў Беларусі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк 26 траўня адзначае 50-годдзе святарскага пасвячэння. Да гэтай даты Папа Рымскі Францішак надаў яму — па просьбе Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага — тытул Капелана Яго Святасці, што з’яўляецца выразам прызнання вялікіх заслугаў перад Касцёлам.

Аднак з нагоды юбілею і новага тытулу святар не ладзіць вялікага святкавання, бо лічыць гэта абсурдным і несвоечасовым, распавялі Katolik.life вернікі.

Ксендз Уладзіслаў Завальнюк — шматгадовы пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвонага касцёла). Праўда, у апошніх афіцыйных паведамленнях гэту пасаду не ўказваюць.

«Ты павінен святкаваць гэты юбілей у Чырвоным касцёле. На жаль, не можаш гэтага зрабіць. Не пабаюся сказаць — усе атасаямляюць Чырвоны Касцёл з ксяндзом Завальнюком. Спадзяюся, гэта праблема будзе вырашана. Калі не сёння, то ў іншы дзень», — звяртаўся да ксяндза Уладзіслава падчас урачыстай цырымоніі арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Чырвоны касцёл закрыты ўжо больш за паўтара года па сумнеўнай прычыне, абяцаныя працы па рамонце, якія мясцовыя ўлады анансавалі ў першым квартале 2024 года, не пачаліся і ў канцы траўня.

«Касцёл ніхто адкрываць не збіраецца. Дык што адзначаць — што святара-юбіляра не пускаюць у родны храм? Ніякіх прыкметаў пачатку рамонту мы не бачым», — адзначаюць у парафіі.

Па-ранейшаму ўвесь гэты час і пробашч, і іншыя святары, і парафіяне моляцца ў плябаніі — невялікім будынку побач з касцёлам, які ўдалося адстаяць. Аднак памяшканне адключанае ад усіх выгод, тут няма ні вады, ні электрычнасці. У такіх умовах Папскі Капелан вымушаны ажыццяўляць сваю дзейнасць.

Штодня пасля святой Імшы на 15.00 ў катэдральным касцёле (тут цяпер вымушана праходзяць службы для парафіі закрытага храма) ксёндз Уладзіслаў дзяжурыць у плябаніі, калі не знаходзіцца ў ад'ездзе. Таксама штодзённа ён абыходзіць Чырвоны касцёл з малітвай Ружанца. У плябаніі арганізавана кругласуткавае дзяжурства, там ёсць капліца з Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Парафіяне запланавалі віншаванне святара з юбілеем на святой Імшы ў 15.00 ў катэдральным касцёле 26 траўня.

Ксёндз Уладзіслаў з самага пачатку служэння сустракаўся з ціскам свецкіх уладаў — яму забаранялі служыць, ужывалі ў дачыненні да яго карную псіхіятрыю. 

8 ліпеня ксяндзу Уладзіславу споўніцца 75-гадоў.

Каментары15

  • дочка Максима Дизайнера
    26.05.2024
    со мной на потоке учился сын католического священника

    однажды однокашники спрашивают у него -

    сын католического священника , а как ты ходишь на дискотеки ?

    ха . - говорит сын католического священника - батя открывает ящик [для пожертвований] и отсыпает на дискотеки мне
  • Прахожы
    26.05.2024
    дочка Максима Дизайнера, у ксяндзоў няма дзяцей у адрозненне ад праваслаўных бацюшак. Вы нешта наблыталі.
  • гердзень
    26.05.2024
    дочка Максима Дизайнера, так глупа засьвяціцца на хлусьні)

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць