Грамадства33

Замежнікі змогуць прыязджаць у Беларусь па электронных візах

У Беларусі праз тры месяцы замежнікам пачнуць выдаваць для ўезду ў краіну электронныя візы. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 16 снежня № 953. Яна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале.

Дакумент уносіць вялікую колькасць змяненняў у візавыя правілы Рэспублікі Беларусь. Сярод іх і ўвядзенне электроннай візы, якая ўяўляе сабой запіс аб дазволеным замежніку ўездзе, які захоўваецца ў аўтаматызаванай сістэме «Консул».

Выдача электроннай візы будзе паслугай адзінага партала электронных паслуг. Яе змогуць атрымаць уладальнікі звычайных пашпартоў 67 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канады, Германіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Аўстраліі.

Для гэтага ім трэба падаць у асабістым кабінеце партала заяўку, а таксама не знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якіх забаронены або непажаданы, і не мець парушэнняў па тэрмінах часовага знаходжання ў краіне пры папярэдніх наведваннях.

Электронныя візы з'яўляюцца аднаразовымі і індывідуальнымі і выдаюцца на тэрмін не больш за 30 сутак без унясення ў іх інфармацыі пра спадарожнікаў.

Прадугледжаны наступныя катэгорыі электронных віз: дзелавая паездка; удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках; прыватныя справы; Турызм.

Разгляд візавай заяўкі праводзіцца на працягу сямі каляндарных дзён. Выдача электронных віз у тэрміновым парадку не ажыццяўляецца.

Аплата паслугі па выдачы электроннай візы павінна здзяйсняцца безнаяўным шляхам праз банкаўскія карты міжнародных плацежных сістэм.

Каментары3

  • .
    19.12.2024
    Сучасныя тэхналогіі. З электроннай візай у лічбавы канцлагер.
  • .
    19.12.2024
    Пытанні да кампетэнтных моваведаў:
    1. Бюракратызм "совместно следующие лица" ці верна перакладаць як "сумесна наступныя асобы"? Мабыць, "асобы, якія сумесна накіруюцца"?
    2. Бюракратызм "срочный порядок" - "тэрміновы парадак", або лепш "спешны парадак", "неадкладны парадак"?
  • Жвір
    19.12.2024
    Добрая навіна, ухваляю.

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць