Грамадства55

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы

Дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вадзім Лакіза на прэс-канферэнцыі 6 лютага паведаміў, што на гарадзішчы на Менцы збіраюцца адкрыць археалагічны музей пад адкрытым небам. Да мая ва ўрад плануецца ўнесці прапановы па музеіфікацыі комплексу, піша «Беларусь сегодня».

Вадзім Лакіза

«Пастаўлена задача музеефікацыі аб'ектаў на Менцы. Існуе папярэдняя архітэктурная канцэпцыя, якую падрыхтавалі архітэктары па нашых ідэях. Зараз трэба, каб на гэтым месцы з'явіўся археалагічны музей пад адкрытым небам. Праца вядзецца, Міністэрства культуры выступае яе каардынатарам. Да мая мы занясем ва ўрад прапановы па музеефікацыі і развіцці комплексу», — заявіў Лакіза.

Паводле яго слоў, даследаванне комплексу на Менцы ўключана ў зацверджаную ўрадам канцэпцыі фарміравання найбольш значных нацыянальных археалагічных праектаў на 2023-2030 гады.

«У выніку раскопак упершыню даказана існаванне абарончай сцяны старажытнага горада X—XI стагоддзяў, які знаходзіўся тут. Сцяна вышынёй 5-6 метраў з дубовымі канструкцыямі захавалася на плошчы прыблізна 900 метраў. Мы яе раскапалі, але гэтага мала: трэба захаваць, закансерваваць. Ёсць спецыялісты, якія дапамагаюць гэта зрабіць: правялі лідарную здымку, зафіксавалі, цяпер драўляныя канструкцыі знаходзяцца ў гомельскай арганізацыі, якая займаецца кансервацыяй сумесна з навукоўцамі», — расказаў Лакіза.

Як ён сцвярджае, у рэалізацыю праекта «ўцягнутая ўся краіна».

«Дастаткова сказаць, што толькі за мінулы год пад кіраўніцтвам навукоўцаў тут паспелі папрацаваць 500 студэнтаў-валанцёраў з 17 ВНУ, якія праходзілі практыку»

Для музея на гарадзішчы хочуць узнавіць жылыя і гаспадарчыя пабудовы, уваходную групу, абарончыя канструкцыі, аднавіць вал. 

Каментары5

  • кананір Свідрыгайлы
    06.02.2025
    Kantekst da naviny, ці шмат было аблогаў замка з прымяненнем падобнай зброі?
  • Ага
    06.02.2025
    кананір Свідрыгайлы, вядома ня шмат, шаноўны Алег Іванавіч! Так што, вядома, гэтае ядро належала самому Сьвідрыгайлу! Менавіта так. Чакаю чарговага адкрыцьця ад Вас, што ён жа яго асабіста закладаў у трэбушэт. Дакумэнтаў Сьвідрыгайлы раз-два і абчоўся, але веру, што Вы знойдзеце!
  • кананір Сьвідрыгайлы
    07.02.2025
    Aha, гарантую, што належыла. Як і сродак дастаўкі і кананір

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць