Здарэнні11

У Мінску бяздомны выганяў чорта з прыпаркаванай машыны і разбіў бутэлькай шкло

Мужчына выпіў дзве бутэлькі віна і пачаў змагацца з нячыстай сілай. Гэта прывяло яго ў СІЗА.

У фатальны для сябе дзень бяздомны сабраў металалом, здаў яго ў пункт прыёму, а на атрыманыя грошы купіў дзве бутэлькі віна.

Мужчына размясціўся ў двары на вуліцы Янкоўскага і выпіў. Раптам яму здалося, што ў прыпаркаванай паблізу Geely Atlas сядзіць чорт. 49-гадовы бяздомны вырашыў змагацца з нячыстай сілай. Ён узяў у руку пустую шкляную бутэльку і пачаў біць па кузаве машыны. Бяздомны разбіў шкло і пашкодзіў дзверы.

Байца з нячыстай сілай затрымалі мінакі, яго перадалі прыехаўшаму нараду міліцыі. На бяздомнага завялі крымінальную справу за хуліганства. Шкоду склала 400 рублёў, пішуць «Мінск-Навіны».

У пракуратуры расказалі, што мужчына ўжо 12 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Віну ў пашкоджанні машыны ён прызнаў, але шкоду не кампенсаваў. Эксперты прыйшлі да высновы, што бяздомнага трэба прымусова лячыць ад алкагалізму і наркаманіі. Пакуль мужчыну ўзялі пад варту да суда.

Каментары1

  • Žvir
    17.03.2025
    Liudzi spivajucca, i ūsio hetamu spryjaje. Takoje žyccio. U mianie svajak niekali kinuūsia byū pad stol čorta lavic`, jamu padalosia, što toj prabieh pa chacie i schavaūsia pad stalom.
    Ja pravieryū, nie bylo tam nikoha, pad stalom, alie zrabiū vyhliad, što tak, što jon tam, cipa adpačnie i pojdzie preč, kab toj nie chvaliavaūsia. Jon i zasnuū adrazu ū kreslie... Ranicoju ūsio bylo dobra, alie heta zvanočak... A što rabic` ???

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі35

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

Будуць рэгуляваць цэны на ўласную прадукцыю, якую робяць гандлёвыя сеткі

У Драгічынскім раёне машына наляцела на воз. Фурман загінуў1

Юбілейны жэтон мінскага метро прадаюць за вялікую цану1

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»16

Як з хаты зрабіць барнхаўс? Вось які варыянт ёсць каля Мінска

Наста Дашкевіч распавяла пра дзень смерці Алеся Пушкіна — «дзень, калі ў Беларусі боль памножыўся на боль»2

Вядомы аўтадызайнер, стваральнік аблічча BMW X5 і X6 атрымаў расійскае грамадзянства6

Археолагі знайшлі ў Ружанах дзве вежы замка Сапегаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі35

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць