Свет22

Сёння факельным шэсцем і песняй Beatles Германія праводзіць Шольца

Гэта ўрачыстая і вельмі запамінальная цырымонія. 

Нямецкія вайскоўцы нясуць паходні падчас цырымоніі ў гонар канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, 2 снежня 2021 года ў Берліне. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Großer Zapfenstreich — у літаральным перакладзе «вялікі ўдар па піўным кране» — вышэйшая вайсковая цырымонія ў Германіі, якой могуць удастоіцца не толькі вайскоўцы, але і грамадзянскія, піша рускамоўнае медыя пра Берлін GENAU. 

Праходзіць яна рэдка, выглядае нават трохі містычна: цемра, выстраіліся ў строй салдаты з паходнямі, аркестр Бундэсвера іграе ўрачыстыя маршы, выносяць сцягі, праходзіць ганаровая варта. Адзін раз убачыце — не забудзеце. Олаф Шольц, які пакідае пасаду канцлера, напэўна не забудзе — менавіта дзеля яго сёння ў Берліне перакрыюць вуліцы ля Міністэрства абароны.

Але адкуль такая дзіўная назва? Пры чым тут піўны кран? Упершыню выраз Großer Zapfenstreich згадваецца ў 1596 годзе. У тыя часы афіцэр, які суправаджаўся барабаншчыкам або флейтыстам, па вечарах абыходзіў карчмы і ўдарам палкі па кране піўной бочкі сігналізаваў: усё, хопіць — дапівайце і па намётах. Пасля гэтага падаваць алкаголь было забаронена, а за спробы працягу строга каралі.

З часам традыцыя эвалюцыянавала і рабілася ўсё больш урачыстай. У сучасным выглядзе яна з'явілася ў першай палове XIX стагоддзя. Але назва з кранам засталася.

Каб дадаць цырымоніі індывідуальнасці, ганароваму герою дазваляюць выбраць тры музычныя творы — аркестр іх развучыць і сыграе ў яго ці яе гонар.

Так Ангелу Меркель праводзілі пад Ніну Хаген — тады гэта здавалася панк-жэстам і выклікала нямала абмеркаванняў.

А што абраў Шольц? Вось яго трэкліст:

The Beatles — In My Life. Спакойная, прыгожая, з псеўдабахаўскім пройгрышам на клавішах. Амаль заўсёды тырчыць у спісах лепшых песень усіх часоў.

Aretha Franklin — Respect. Легенда шасцідзесятых, знакавая песня ў гісторыі поп-музыкі. Верагодна, праходзіць у Шольца па разрадзе рок-н-ролу.

І нарэшце — другі Брандэнбургскі канцэрт Баха. Тут усё сімвалічна: пасля адстаўкі Шольц стане звычайным дэпутатам ад Патсдама — сталіцы Брандэнбурга. Такі вось музычны намёк.

А ўжо заўтра Бундэстаг павінен прагаласаваць за новага канцлера — Фрыдрыха Мерца.

Каментары2

  • даведка
    05.05.2025
    Пропагандист БТ Сергей Луговский в «Панораме» называя в подводке к сюжету фамилию нового немецкого канцлера Мерц, тут же добавляет: «Это фамилия»...
  • Аматар загалоўкаў
    06.05.2025
    Фафысты, нацысты!!1!! А не, стоп, гэта ж не AfD, тады нарм. Так?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак22

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць