Свет55

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў

ЗША — краіна з самым высокім спажываннем кавы ў свеце — і прыкладна траціна гэтай кавы надыходзіць з Бразіліі.

Фота: Brandon Bell/Getty Images

Калі прэзідэнт Дональд Трамп з 1 жніўня ўвядзе, як ён збіраецца, пошліны ў 50% на імпарт з Бразіліі, то цэны на каву і апельсінавы сок могуць рэзка вырасці, піша Bild.

ЗША — краіна з самым высокім спажываннем кавы ў свеце — і прыкладна трэць гэтай кавы паступае з Бразіліі. Паводле дадзеных бразільскай экспартнай асацыяцыі Cecafe, у 2024 годзе бразільскія вытворцы паставілі ў ЗША каля 8,14 мільёна 60-кілаграмовых мяшкоў кавы. Аднак пошліны зробяць падобныя пастаўкі нявыгаднымі.

Бразільскі вытворца Паулу Армелін, які пастаўляе каву амерыканскім абсмажвальнікам, прызнаецца, што справы і без таго ідуць цяжка: «Ужо цяпер перамовы [з кліентамі] ідуць складана — пасля росту цэн на каву на 70 працэнтаў за мінулы год. Калі цяпер дадасца яшчэ і 50-працэнтная пошліна, нам давядзецца шукаць іншыя рынкі — магчыма, Германію».

Акрамя кавы, прадметам раскошы можа стаць і апельсінавы сок: больш за палову апельсінавага соку, які прадаецца ў ЗША, паступае з Бразіліі.

Могуць таксама прыкметна падаражэць цукар, вырабы з драўніны і нафта з Паўднёвай Амерыкі.

Эксперты папярэджваюць, што, у адрозненне ад многіх іншых, гэта будзе пошліна, якая хутка і наўпрост закране паўсядзённасць спажыўцоў — у іх стане менш кавы, соку і грошай. Бразільскім пастаўшчыкам жа давядзецца шукаць і пераарыентавацца на іншыя рынкі, што нанясе доўгатэрміновую шкоду гандлёвым адносінам Бразіліі і ЗША.

Каментары5

  • даведка
    11.07.2025
    Ничего, беларусы уже столько лет терпят стопроцентную пошлину на импортный кофе, идущую в личный карман особо приближённых к Лукашенко бизнесменов.
  • І смех і грэх
    11.07.2025
    Имя, глядзелі ды не бачылі.
    Мабыць ў іх таксама шчыруюць выпускнікі гора-горацкай разам з акадэмікамі кіравання.
  • Малдэр
    11.07.2025
    Гэта проста лапідарны ход, які людзі не разумеюць у кароткатэрмінлвай перспектыве.
    Трэба ж людзям ранкам сябе стымуліраваць, дык чаму не стымуліраваць яшчэ амерыканскую эканоміку — няхай п’юць Monster замест кавы.
    Купляйце амерыканскае.

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць