Грамадства22

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак

Беларусь заняла другое месца сярод краін СНД па колькасці кібератак, саступіўшы толькі Расіі. Такія даныя паказала кампанія Positive Technologies на канферэнцыі па інфармацыйнай бяспецы Positive SOCcon 2.5 у Мінску, піша сайт kv.by.

Паводле даследавання, у другой палове 2024 года і на працягу першых трох кварталаў 2025‑га на беларускія арганізацыі прыпала каля 9% усіх паспяховых кібератак у СНД. Безумоўны лідар тут Расія, на якую прыпалі 72%, на Казахстан — 7%.

Эксперты адзначаюць, што рост атак можа быць звязаны з павышанай цікавасцю зламыснікаў да арганізацый, якія ўдзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве з Расіяй. Беларусь як найбліжэйшая яе саюзніца можа быць аб’ектам увагі замежных кібершпіёнскіх структур. Іх цікавяць дакументы, перапіска, інфармацыя пра лагістыку, санкцыі і ўнутраную сітуацыю ў краіне.

Вялікая частка інцыдэнтаў (24%) звязаная з хактывістамі, якія звычайна шыфруюць або знішчаюць даныя, а таксама ладзяць дэфейс-атакі — змяняюць змест сайтаў.

Беларусь таксама ў полі зроку кібермахляроў, якія імкнуцца атрымаць фінансавую выгаду. Асабліва часта атакуюць банкаўскую сферу, лагістыку, тэлекамунікацыі і дзяржаўныя структуры. Найбольш распаўсюджаныя спосабы — фішынг, распаўсюджванне шкодных праграм і шантаж з выкарыстаннем праграм-шыфравальнікаў.

Паводле даследавання, колькасць атак праз эксплуатацыю ўразлівасцяў у сістэмах вырасла з 34% да 48%, што звязана з выкарыстаннем састарэлых IT-сістэм і недахопам спецыялістаў па кіберабароне.

У 67% выпадкаў кібератакі ў Беларусі праводзяцца праз метады сацыяльнай інжынерыі, а доля шкоднасных праграм зменшылася з 77% да 62%.

У выніку 62% паспяховых атак прыводзяць да ўцечкі канфідэнцыйнай інфармацыі. Такія даныя карыстаюцца попытам на ценявых інтэрнэт-пляцоўках: 14% аб’яў там прысвечаныя пошуку канкрэтных звестак, яшчэ 14% — прапановам іх купіць. Кошт самых дарагіх даных дасягае 3000 даляраў.

Найбольш часта ў Беларусі атакуюць дзяржаўныя ўстановы (18% выпадкаў), далей ідуць прамысловасць (14%) і фінансавы сектар (11%). Банкі застаюцца адной з галоўных мэтаў зламыснікаў.

Каментары2

  • даведка
    01.11.2025
    Иностранные разработчики антивирусного ПО ввели геоблокировку для белорусов.
    Но хорошо, что она крайне легко обходится и АВ продолжают работать в Беларуси.
  • .
    01.11.2025
    Гэта даныя, якія паказала расейская фірма Positive Technologies на сваёй канферэнцыі па інфармацыйнай бяспецы Positive SOCcon 2.5 у Мінску.
    У праграме канферэнцыі рэкламныя выступы супрацоўнікаў кампаніі пра свае прадукты, а пачынаецца яна вітальным словам прадстаўніка ААЦ пры "прэзідэнце" РБ.

    Расейская - ў Мінску. І ААЦ. Гэтага дастаткова, каб паказаць абсурд разумення бяспекі?

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць