Грамадства2424

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках

Днямі Лукашэнка заявіў, што Раман Пратасевіч — даўні агент беларускай разведкі. Той, у сваю чаргу, пацвердзіў гэтыя словы. Сацсеткі ўскалыхнула абмеркаванне.

Роман Протасевич. Апрель 2025 года, Минск. Фото: телеграм-канал Романа Протасевича
Раман Пратасевіч спрабаў працаваць і зваршчыкам, і барменам, і кур'ерам. Красавік 2025 года, Мінск. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

Большасць каментатараў выказваюць крайні скепсіс, лічачы гэтую заяву качкай, а прызнанне Пратасевіча вымушаным. Але невялікая колькасць спрабуе знайсці рацыянальнае тлумачэнне.

«Разведчык ніколі сябе не выдае»

Найбольш лайкаў (звыш 300) набрала заўвага:

«Ну для каго гэты цырк?!»

На другім месцы (звыш 270) меркаванне аб тым, што

«Разведка ніколі сябе не выдае».

Але з аўтарам не пагаджаюцца і спрабуюць знайсці рацыянальнае ў словах Лукашэнкі і Пратасевіча.

У турме навошта сядзеў?

На трэцім месцы (звыш 250 лайкаў) пытанне «А ў турме навошта сядзеў?»

Яму жартам адказваюць: «Вывучаў сістэму знутры», «А ў турме ён сядзеў, каб ніхто не здагадаўся»

Навошта такая заява?

Карыстальнікі высоўваюць тэорыі, навошта зроблена такая заява:

«Спрабуе апраўдаць захоп замежнага самалёта і выкраданне з яго чалавека. Дурнота»

«Гэта спецыяльна, каб і на Ціханоўскага падумалі».

Некаторыя спрабуюць жартам звязаць «агента» і «зваршчыка»

«Чаму разведчык Пратасевіч зваршчыкам працуе, рыхтуюць да новага задання?»

«А калі зваршчыкам працаваў, дык гэта ён кваліфікацыю павышаў ці гэта яго наступнае заданне было?» 

«Лукашэнка і праўда — паняцці несумяшчальныя»

«Вучыўся з ім [Пратасевічам] у адной школе, быў на клас старэйшы за мяне, дык ён яшчэ школьнікам на Адміністрацыі прэзідэнта павесіў БЧБ сцяг) а гэта было ў 2011—2012 годзе. Тыя, хто асабіста Рому ведае, ніколі не павераць у гэтую казку» — даводзіць чалавек.

Істотная колькасць каментатараў лічыць, што Лукашэнка — не той чалавек, словам якога можна верыць:

«Лукашэнка і праўда — паняцці не сумяшчальныя», «Прэп**дзент», «Бацька, вядома, нядрэнны, але тут загнуў», «Лукашэнка і праўда?»

«Ну, хлусы, не надакучыла выдумляць і атрымліваць юдавы грошы…», «Лукашэнка хлусіць на хаду. Хіба можна верыць гэтаму Лукашэнку?»

Іншыя дадаюць:

«На каго гэта разлічана, на БТ-шных гледачоў?», «Ну, калі ён агент, то я мангол))))», «Ага, паехаў на новае заданне», «Поўная лухта», «Божа, якая лухта! Каму на… патрэбны гэты Пратасевіч?!»

«Канец, ён ролі мяняе: то ўцякач, то экстрэміст, здраднік радзімы і ўжо агент, вось як», «Не веру. Колькі можна хлусіць. І калі за свае словы адказваць будуць», «Рагачу не магу, ото ж мне «агент разведкі!»

«Дэменцыя»

Некаторыя бачаць у словах Лукашэнкі прыкметы праблем са здароўем. Іншыя прапануюць:

«Прэмію Дарвіна абодвум», «Я думаю, можна яшчэ сказаць, што ён Чалавек-павук».

Навошта?

Нехта даводзіць, што сваёю заявай Лукашэнка рыхтуе чарговы інфармацыйны ўкід:

«Лукаш ужо шляпу нейкую збірае»

Іншыя дзівяцца: калі гэта праўда, то навошта тады патрэбна была ўся аперацыя з пасадкай самалёта і наступным асуджэннем?

«А які сэнс тады пасадкі самалёта?»

«Выходзіць, невінаватую дзяўчыну проста так пасадзілі»

Асобныя выказваюць меркаванне: калі гэта праўда, то навошта было «выводзіць агента:

«І сядзеў ён не ў СІЗА»

Тых, хто ў гэта верыць, мізэрная колькасць:

«З Пратасевіча знялі судзімасць і выключылі са спісу экстрэмістаў. Гэта пра нешта кажа? Каго яшчэ з палітвязняў так памілавалі?! І сядзеў ён не ў СІЗА, а быў пад хатнім арыштам», — даводзіць нехта.

«Увогуле чакана. Я на 100% быў упэўнены з першых дзён», — заўважае яшчэ адзін.

«Пратасевіч скажа ўсё, што яму загадаюць»

У некаторых новыя выказванні Лукашэнкі выклікаюць занепакоенасць адносна далейшага развіцця падзей. Што яшчэ можа адбыцца ў краіне?

«Мне страшна ўявіць, што будзе гадоў праз 10, таму што калі б мне сказалі 10 гадоў таму, што будзе цяпер, я б рассмяяўся ў твар. А цяпер увогуле не да смеху».

Людзі даводзяць:

«Пратасевіч скажа ўсё, што яму загадаюць», «А як ён можа гэта адмаўляць?», «Вось цырк, ён цяпер усё што заўгодна пацвердзіць!»

Іншыя, каб паказаць абсурднасць сітуацыі, калі ў Пратасевіча няма іншага выйсця, акрамя як пацвердзіць словы дыктатара, пішуць:

«Я на ўсялякі выпадак таксама пацвярджаю ўсе словы прэзідэнта»

Каментары24

  • Магчыма
    01.11.2025
    Зянон Пазняк: Ён дакладна не агент.
  • Хрыч
    01.11.2025
    В соцсетях-это громко сказано.В Инсте,где вполне можно писать анонимно,потому там все такие и смелые 🤣
  • Голда
    01.11.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць