Грамадства1010

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян

Магілёўскі райвыканкам 18 лістапада абвясціў аб зборы ахвяраванняў для правядзення супрацьаварыйных мерапрыемстваў і кансервацыйных работ закінутага касцёла святога Мікалая ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна — папулярнага месца для фотасесій, піша Katolik.life.

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян

Публікацыю назвалі «зваротам да спадкаемцаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Магілёўшчыны» і адзначылі, што будынак храма мае патрэбу ў правядзенні тэрміновых супрацьаварыйных і кансервацыйных работ. Для гэтага адкрылі дабрачынны рахунак і звярнуліся «да ўсіх неабыякавых з просьбай аказаць фінансавую дапамогу».

Будынак XVII стагоддзя ўваходзіць у спіс помнікаў архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. Але на працягу некалькіх гадоў грошай у бюджэце нават на кансервацыю будынка так і не знайшлі.

Яшчэ ў 2015 годзе касцёл у Княжыцах, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны краіны, уключылі ў рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскім раёне дзяржпраграмы «Культура Беларусі» на 2016‑2020 гады. На аднаўленчыя работы абяцалі выдзеліць каля 370 тысяч рублёў. Але сродкаў ні ў раённым, ні ў абласным бюджэтах не знайшлося.

Па законе, захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці абавязаны забяспечыць уласнік. Будынак стаіць на балансе Княжыцкага сельвыканкама, але ўсё, што там змаглі зрабіць — абнеслі небяспечны аб'ект драўляным плотам, забілі ўсе ўваходы, па перыметры развесілі шыльды: «Уваход забаронены».

У 2024 годзе мясцовыя жыхары накіроўвалі петыцыю з просьбай аднавіць гэты аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны. Але сродкаў так і не выдзелілі нават на мінімальныя работы.

Цяпер грошы спрабуюць сабраць праз дабрачынны рахунак. Пералічыць ахвяраванні можна па гэтых рэквізітах:

№ BY67AKBB36410573113537000000 у ААТ АСБ «Беларусбанк»
МОУ №700, BICAKBBBY2Х, УНП 700020223
з пазнакай «Касцёл св. Мікалая» ў аг. Княжыцы Магілёўскага раёна

Каментары10

  • Зато усатая семейка кайфует
    19.11.2025
    Терпите дальше, рабы.
  • Ксюша, як спіцца?
    19.11.2025
    Затое знайшла баблішка на дом сямейству лукашыстаў Тураў.
  • Ёсік
    19.11.2025
    Захар, а цэрквы з цыбулінамі не за быджэтныя грошы будуюцца? Мяркую, што так, не маюць яны такіх заможных прыхаджан, ды й расея зараз не асабліва грашыма будзе раскідвацца, ёсьць куды саваць без рпц.

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць