Свет1212

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас

Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля, Расія разглядае магчымасць выйсці з мірных перамоў, якія праходзяць пры пасярэдніцтве ЗША, калі Украіна не пагодзіцца на тэрытарыяльныя саступкі, у тым ліку адносна неакупаванай часткі Данецкай вобласці.

Украінскія вайскоўцы на Данбасе. Фота: Narciso Contreras/Anadolu Agency via Getty Images

Суразмоўцы Bloomberg сцвярджаюць, што найбліжэйшая сустрэча бакоў можа стаць вырашальнай: у выпадку адмовы Кіева ад кампрамісу Масква можа спыніць удзел у працэсе.

Паведамляецца, што Расія гатовая падпісаць мемарандум аб міры пры ўмове вываду ўкраінскіх войскаў з Данецкай вобласці. Пасля гэтага магчымае правядзенне саміту з удзелам лідараў Расіі, ЗША і Украіны для зацвярджэння пагаднення і ўзаемнага адводу войскаў.

Украіна, як вядома, не згодная прызнаць страты тэрыторый і лічыць кантраляваную ёю частку Данецкай вобласці важнай для абароны. Кіеў прапануе спыненне агню па цяперашняй лініі фронту і вяртанне тэрыторый выключна дыпламатычным шляхам пры гарантыях бяспекі з боку ЗША і ЕС.

Што ж да самой Расіі, то яна, паводле крыніц Bloomberg, нібыта гатовая вывесці войскі з тых невялікіх частак Сумскай, Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцей, якія яна цяпер займае, адмовіцца ад прэтэнзій на тэрыторыі Херсонскай і Запарожскай абласцей, якія застаюцца пад кантролем Украіны, пагадзіцца на маніторынг перамір’я пад кіраўніцтвам ЗША і адмовіцца ад патрабаванняў скараціць колькасць украінскай арміі. Пры гэтым Масква не пагодзіцца на размяшчэнне замежных войскаў на тэрыторыі Украіны.

Асобна абмяркоўваецца будучыня Запарожскай АЭС: прапануюцца розныя варыянты сумеснага кіравання з удзелам ЗША, Расіі і Украіны. Перамовы ў Абу-Дабі і Жэневе, паводле крыніц, зайшлі ў тупік менавіта з-за тэрытарыяльнага пытання, хоць па іншых пунктах дамоўленасці дасягнутыя ў значнай ступені.

Раней паведамлялася пра планаванне трохбаковых перамоў у ААЭ ў пачатку сакавіка, аднак месца іх правядзення можа змяніцца з-за новых міжнародных абставін.

Каментары12

  • няхай выходзяць
    28.02.2026
    услед за сваім караблём
  • Спадар
    28.02.2026
    (цэнзура) вам оркі,а не Данбас!
  • м
    28.02.2026
    гэта добра.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць